1488-ы зенітны ракетны Чырвонасцяжны полк (; Вайсковая часць 03216) — падраздзяленне Паветрана-касмічных сіл Расіі.

Гісторыя Сваю гісторыю полк вядзе ад 83-й брыгады супрацьпаветранай абароны асобага прызначэння, створанай 15 студзеня 1958 года. Дыслакавалася ў Зеленагорску пад Ленінградам. У жніўні 1960 года падраздзяленне пераназвана ў 83-ю зенітна-ракетную брыгаду. На той момант у склад часці ўваходзіла восем дывізіёнаў С-75 і шэсць С-125.

У 1967 годзе брыгада была перададзена ў непасрэднае падпарадкаванне 6-й асобнай арміі супрацьпаветранай абароны. Дырэктывай ад 5 кастрычніка таго ж года падраздзяленне ўзнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга.

У 1986 годзе брыгада ўвайшла ў склад 54-га корпуса супрацьпаветранай абароны. Да канца 1980-х у склад падраздзялення ўваходзіла дванаццаць ракетных дывізіёнаў С-75 і С-125. У 1987 годзе пачалося пераўзбраенне на новыя С-300ПС у дзве групы дывізіёнаў. Летам 1994 года брыгада была перафарміравана ў 1488-ы зенітна-ракетны полк.

У 2014 годзе полк увайшоў у склад 2-й Чырванасцяжнай дывізіі супрацьпаветранай абароны. Да 2016 годзе часць абсталявана С-400.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Палкі Катэгорыя:Воінскія часці і фарміраванні Расіі Катэгорыя:ВПС Расіі Катэгорыя:Воінскія часці, узнагароджаныя ордэнам Чырвонага Сцяга