Павіслянская вышэйшая школа () — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Квідзыне і кампусамі ў Гданьску, Торуні і Касцяжыне. Яе заснавальнікам з'яўляецца Гданьскае таварыства эканамічнай і экалагічнай адукацыі.

Структура Факультэт навук аб здароўі Факультэт сацыяльна-эканамічных навук

Напрамкі навучання Медсястрынства Экстранная медыцынская дапамога Акушэрства Дыеталогія Касметалогія Эканоміка

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Гданьска