Антоні Шыман Жукоўскі (; 1766 (?) — 1834 (?)) — беларускі акцёр, антрэпрэнёр.

Біяграфія Быў сынам Мацея Жукоўскага.

У 1790—1792 гадах узначальваў польскія трупы ў Менску і Вільні. У 1795 годзе стварыў у Магілёве трупу, якая ставіла спектаклі на польскай і рускай мовах. У 1795 годзе трупа вольных акцёраў пад кіраўніцтвам Жукоўскага па запрашэнні графа Сямёна Зорыча працавала ў яго тэатры ў Шклове (выконвала польскія і расійскія камедыі). Трупа Жукоўскага выступала ў Гродне (1827, 1828, 1830), Зэльве (1816). 3 1811 узначальваў Мінскую антрэпрызу, фактычна наладзіў рэгулярныя тэатральныя паказы ў горадзе. 3 мінскай трупай гастраляваў па Беларусі.

Сям’я

У шлюбе з актрысай Юзафатай Жукоўскай меў дачку Амелію Хелмікоўскую.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Антрэпрэнёры