Міхал Жукоўскі — беларускі гравёр XVIII ст. Працаваў у Нясвіжы пры двары князя Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі. Аўтар медзярытаў на тэмы пастановак нясвіжскага прыдворнага тэатра Уршулі Радзівіл (былі выкарыстаны ў кнізе «Камедыі і трагедыі…», 1754, г. Жоўква цяперашняй Львоўскай вобласці, Украіна).

Літаратура

Катэгорыя:Гравёры Беларусі Катэгорыя:Мастакі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Постаці Нясвіжа