Крысці́на Дро́быш, у дзявоцтве Каза́к (нар. , ) — беларуская актрыса тэатра і кіно. Адна з заснавальніц праекта агучкі дзіцячых кніг «Кніжны воз».

Біяграфія

У дзяцінстве займалася ў мастацкай школе, спартыўнай секцыі (лёгкая атлетыка), школе бальных, народных і класічных танцаў, вакальна-эстраднай студыі «Імпульс», вакальна-эстраднай студыі прадзюсарскага цэнтра «Беларусы» пад кіраўніцтвам Валерыя Шмата.

У 2013 годзе закончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно» (курс народнага артыста Беларусі М. М. Кірычэнкі).

У 2013-2020 гадах — актрыса Купалаўскага тэатра. У жніўні 2020 года разам з іншымі супрацоўнікамі Купалаўскага тэатру звольнілася ў знак пратэсту супраць сфальсіфікаваных выбараў і рэпрэсій і ў знак салідарнасці з Паўлам Латушкам.

У снежні 2021 года праз немагчымасць працаваць па палітычных прычынах на радзіме вымушана пераехала ў Варшаву.

У 2020-2022 гадах — у незалежнай тэатральнай трупе «Купалаўцы».

Увосень 2020 года разам з Міхасём Бутыліным заснавала аўдыёвыдавецтва «Кніжны воз», якое займаецца агучванне кніг на беларускай мове.

У верасні 2023 года прыняла ўдзел у Першым кангрэсе беларускай культуры ў эміграцыі ў Варшаве, у дыскусіі «Выдавецкая справа: праблемы і магчымасці».

Водгукі Журналіст тэлеканала Белсат Зміцер Міраш у сваім аглядзе дзесяці найбольш важных беларускіх кніжак 2023 года адзначыў, што «найвышэйшай прэміі за ўнёсак у беларускую кніжную справу заслугоўвае Крысціна Дробыш… Менавіта дзякуючы ейнаму голасу беларускія дзеткі знаёмяцца з Віня-Пыхам і Пітэрам Пэнам на „Кніжным возе“, а тысячы дарослых — з творамі Святланы Алексіевіч на „Камунікаце“».

Ролі ў тэатры Дзяўчына («Паўлінка» Я. Купала); Фрэйліна («Чорная панна Нясвіжа» А. Дудараў); Дзяўчына («Ноч на Каляды» М. Гогаль); Хадоська («Людзі на балоце» І. Мележа); Зося («Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча); Пакаёўка («Чайка» А. Чэхаў); Сафія («Шабаны» А. Бахарэвіча); Аля («Дзве душы» М. Гарэцкага); Таццяна («Каханне як мілітарызм» П. Гладзіліна); Каралева ў маладосці («Юбілей ювэліра» Н. Маколіф); Даша («Зямля Эльзы» Я. Пуліновіч); Шырлі Ўэйд («Вешальнікі» М. Макдонаха); Агапка («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» паводле Я. Баршчэўскага); Кардэлія, дачка караля Ліра («Кароль Лір» У. Шэкспір); Крысціна («Першы»); Іда, юнацтва («En souvenir de Шагал»).

Ролі ў фільмах

Крыніцы

Катэгорыя:Актрысы Беларусі Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў