Віталь Дзмітрыевіч Савіцкі (, в. Добасна, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць — ) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія Нарадзіўся 6 снежня 1935 года ў в. Добасна Кіраўскага раёна. Пасля заканчэння сямігодкі вучыўся ў школе фабрычна-заводскага навучэння і нейкі час працаваў трактарыстам у Карэліі. Затым зноў вучыўся ў школе. У 1954 годзе прызваны ў армію. Два гады служыў у вучэбна-танкавым батальёне курсантам, сяржантам. У 1956 г. паступіў ва Ульянаўскае танкавае вучылішча, якое скончыў у 1959 г. з адзнакай. Афіцэрскую службу праходзіў у Мар’інай Горцы ў якасці камандзіра ўзвода, потым роты.
Звольніўшыся ў запас па стану здароўя, працаваў на меліярацыйных аб’ектах у Бялыніцкім і Пухавіцкім раёнах, затым — на прадпрыемствах Віцебска.
Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі
З 1970 г. жыве ў роднай вёсцы.
Творчасць Вёў актыўную выхаваўчую работу ў час шматлікіх сустрэч у школах, бібліятэках, клубах раёна. Друкавацца пачаў у 1955 г. у армейскай перыёдыцы. Большасць сваіх твораў піша на рускай мове. Аўтар вершаў, апавяданняў, нарысаў у часопісах «Советский воин», «Старшина, сержант», «Нёман», «Маладосць», «Мастацкая літаратура», «Юнацтва» і іншыя. Выступае ў друку таксама як паэт.
Бібліяграфія «Радасць зямлі» (1987) «Опаленныя всходы» (1989)
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі