Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт на пагорках Дамінгес () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Карсан у штаце Каліфорнія, ЗША.
Агульная характарыстыка Універсітэт з'яўляецца адным з самых этнічна і эканамічна разнастайных універсітэтаў на захадзе ЗША. Тут навучаецца найбольшая колькасць і працэнт афраамерыканскіх студэнтаў з усіх устаноў сістэмы Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кампус вучэльні размешчаны на гістарычным ранча Сан-Пэдра. Зямля кампуса знаходзілася ў бесперапынным валоданні сям'і Дамінгес на працягу сямі пакаленняў: ад яе атрымання Хуанам Хасэ Дамінгесам ў 1784 годзе да набыцця зямлі штатам Каліфорнія для патрэб універсітэта.
Структура Каледж мастацтваў і гуманітарных навук Каледж бізнес-адміністравання і дзяржаўнай палітыкі Каледж адукацыі Каледж бесперапыннай і прафесійнай адукацыі Каледж прыродазнаўчых і паводніцкіх навук Каледж здароўя, сацыяльнага абслугоўвання і медсястрынства
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Каліфорнія
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Каліфорніі