Пратэсты ў Башкартастане — канфлікт у Рэспубліцы Башкартастан, выкліканы ўзбуджэннем крымінальнай справы ў дачыненні да башкірскага актывіста Фаіля Алсынава.
Перадгісторыя У красавіку 2023 года Фаіль Алсынаў прымаў удзел у пратэстах у вёсцы Ішмурзіна ў Баймакскім раёне Башкартастана, супраць геолагаразведачных работ у раёне сяла на горным хрыбце ІрандыкБашкирского активиста Фаиля Алсынова приговорили к четырем годам колонии.От Куштау до Баймака. Кто такой Фаиль Алсынов и против чего он выступает?. Акцыя была зладжана з мэтай недапушчэння здабычы рэсурсаў, так як кампаніі і іх арганізатары мелі негатыўную рэпутацыю і былі афіляваныя з Урадам Рэспублікі.
У кастрычніку ў паліцыю на Алсынава была напісана заява, асабіста кіраўніком Рэспублікі Башкартастан Радыем Хабіравым. У заяве было ўказана, што актывіст публічна выступіў на сходзе грамадзян каля сельскага дома культуры з прамовай негатыўнага зместу ў адносінах да армянаў, каўказцаў і выхадцаў з Сярэдняй Азіі. Паводле Хабірава, інцыдэнт здарыўся на красавіцкім мітынгу.
Храналогія У студзені 2024 года пракуратура запрасіла 4 гады калоніі для Фаіля Алсынава. На працягу судовых слуханняў праходзілі шматтысячныя мітынгі ў абарону Алсынава. 15 студзеня ў Баймаке прайшло трэцяе судовае пасяджэнне, падчас якога абвяшчэнне прысуду было прызначанае на 17 студзеня. На суд прыехала падтрымаць Алсынава, паводле розных ацэнак, ад 1 да 5 тысяч чалавек.
16 студзеня Алсынаў быў унесены ў спіс экстрэмістаў. На наступны дзень мужчына асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі. У гэты ж час ля будынка суда пачаліся пратэсты. Таксама адзначаныя сутыкненні з сілавікамі, былі затрыманні ўдзельнікаў і прыхільнікаўВ Башкортостане после массовой акции задержали четырех сторонников экоактивиста Фаиля Алсынова – его судят по делу о "разжигании вражды".В Башкортостане задержали сторонников экоактивиста.. Колькасць пратэстоўцаў дасягнула парадку 10 тысяч чалавек, прытым што насельніцтва Баймака — 17,7 тысячы чалавек.
19 студзеня ва Уфе на плошчы Салавата Юлаева прайшоў мітынг, які быў разагнаны сілавікамі.
Рэакцыя Amnesty International заявілі, што ў дачыненні да пратэстоўцаў была ўжытая неапраўданая сіла. У дачыненні да шэрагу пратэстоўцаў былі распачатыя крымінальныя справы, якія ўяўляюцца цалкам неабгрунтаванымі. Некалькі дзясяткаў пратэстоўцаў атрымалі адміністрацыйныя арышты. Былі праведзеныя затрыманні і ператрусы.
Заўвагі
Катэгорыя:Акцыі пратэсту ў Расіі Катэгорыя:Пратэсты 2024 года Катэгорыя:Студзень 2024 года Катэгорыя:2024 год у Расіі Катэгорыя:Гісторыя Башкартастана Катэгорыя:Канфлікты 2024 года