«Агні вар’етэ» - артыкул Федэрыка Феліні () — дэбютны фільм Федэрыка Феліні, зняты ім у 1950 годзе разам з Альберта Латуада.

Сюжэт Кека (Пепіна Дэ Філіпа) — «мастацкі кіраўнік» вандроўнай трупы вар’етэ, якая падарожнічае па Італіі на цягніку і дае прадстаўлення ў самых глухіх гарадках і пасёлках. Аднойчы да іх прыбіваецца красуня Ліліяна (Карла Дэль Поджа), якая марыць выступаць на сцэне. Вельмі хутка высвятляецца, што ніякіх талентаў у яе, увогуле, няма. Аднак для неспрактыкаванага гледача, перад якім пераважна і выступае трупа, гэта аказваецца неістотным: народ бурна вітае кожнае яе з’яўленне (асабліва, калі яна дастаткова лёгка апранутая), а неўзабаве ў яе з’яўляюцца прыхільнікі. Кека таксама аказваецца захопленым новай «зоркай», якую ён хоча падняць да вяршыняў шоу-бізнесу. У выніку трупа аказваецца кінутая на волю лёсу…

У ролях Пепіна Дэ Філіпа — Кека Даль Монтэ Карла Дэль Поджа — Ліліяна Антанэлі (Лілі) Джульета Мазіна — Меліна Амур Джына Маскеці — Валерыя дэль Соле Джон Кітцмілер — трубач Джоні Дантэ Маджа — Рэмо Джуліо Калі — маг Эдысан Уіл Сільвіо Баголіні — Бруна Антаніні. Джозэф Фалетта — стралок Біл Фолька Лулі — палюбоўнік Ліліяны

Катэгорыя:Фільмы Італіі 1950 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1950 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Італіі Катэгорыя:Музычныя фільмы Катэгорыя:Рамантычныя фільмы Катэгорыя:Фільмы на італьянскай мове Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы пра тэатр Катэгорыя:Кінарэжысёрскія дэбюты Катэгорыя:Фільмы Федэрыка Феліні Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Федэрыка Феліні