Эльке Эрб (; , Шэрбах, цяпер — ) — нямецкая паэтэса і перакладчыца паэзіі.
Біяграфія Дачка гісторыка літаратуры Эвальда Эрба (1903—1978), унучка архітэктара Паўлюса Эрба. З 1949 года сям’я жыла ў ГДР. У 1958—1959 гадах Эльке вывучала германістыку, славістыку, гісторыю і педагогіку ў Гале-Вітэнбергскім універсітэце. З 1965 года служыла ў выдавецтве Mitteldeutscher Verlag. З 1966 года займалася выключна літаратурай, жыла ў Берліне. Сапраўдны член Берлінскай і Саксонскай акадэмій мастацтва. Перакладала творы Алеся Разанава.
Малодшая сястра — Утэ Эрб (нар. 1940), паэтэса, перакладчыца з французскай і турэцкай моў.
Узнагароды Прэміі Петэра Хухеля (1988), Генрыха Мана (1990), Эрыха Фрыда (1995), Ханса Эрыха Носака (2007), Эрлангенская прэмія за паэтычны пераклад (2011) і інш. узнагароды.
Зноскі
Катэгорыя:Паэты Германіі Катэгорыя:Перакладчыкі Германіі Катэгорыя:Перакладчыкі на нямецкую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з французскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з турэцкай мовы