Смаленскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Рыжскай губерні, Смаленскага намесніцтва і Смаленскай губерні, якая існавала ў 1708—1929 гадах. Цэнтр — горад Смаленск.
Гісторыя Юрыдычна павет быў аформлены ў 1708 годзе ў ходзе адміністрацыйнай рэформы Пятра I, калі ён быў аднесены да Смаленскай губерні. У 1713 годзе Смаленская губерня была скасавана і Смаленскі павет адышоў да Рыжскай губерні, аднак ужо ў 1726 годзе Смаленская губерня была адноўлена. З 1775 па 1796 год павет адносіўся да Смаленскага намесніцтва, а потым зноў стаў часткай Смаленскай губерні.
25 сакавіка 1918 года ён быў абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, а 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з маніфестам I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь, 19 студзеня выключаны са складу Савецкай Беларусі і перададзены Савецкай Расіі.
У 1922 годзе ў склад павета ўвайшла тэрыторыя скасаванага Краснінскага павета. У 1929 годзе губерня і павет былі скасаваныя, а тэрыторыя павета ўвайшла ў склад Смаленскай акругі новай Заходняй вобласці.
Насельніцтва Па даных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 145 200 чалавек. У тым ліку рускіх — 91,1 %; яўрэяў — 3,1 %; палякаў — 2,6 %; беларусаў — 1,2 %. У самім Смаленску пражывала 46 699 чалавек.
Адміністрацыйны падзел У 1890 годзе ў склад павета ўваходзіла 11 валасцей. № п / пВоласцьВаласное праўленнеКолькасць паселішчаўНасельніцтва1Багародзіцкаяс. Багародзіцкае12981912Беларуцкаяс. Яцкава4052013Уладзімірскаяв. Ілаўка6154894Катыньскаяс. Катынь9790185Карахоткінскаяс. Герасімава-Карэлы10774446Кошчынскаяс. Кошчына6755637Лабкоўскаяв. Лабкова5650748Прудкоўскаяс. Прудкі3162359Спаскаяс. Спас-Цвярдзілоўскі58984210Хахлоўскаяс. Хахлова98833911Цурыкоўскаяс. Цюшына586210 Да 1926 года валасцей стала 14: Бахоцкая (цэнтр — мястэчка Татарск), Грынеўская, Дасугоўская, Кардымаўская, Катыньская, Краснінская, Любавіцкая, Манастыршчанская, Мошчынская, Пераснянская, Пачынкаўская, Руднянская, Сыракарэнска-Ліпецкая, Хахлоўская.
Заўвагі
Катэгорыя:Паветы Смаленскай губерні