Рослаўльскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Рыжскай губерні, Смаленскага намесніцтва і Смаленскай губерні, якая існавала ў 1708—1929. Цэнтр — горад Рослаўль.
Гісторыя Юрыдычна павет быў аформлены ў 1708 годзе ў ходзе адміністрацыйнай рэформы Пятра I, калі ён быў аднесены да Смаленскай губерні. У 1713 годзе Смаленская губерня была скасавана, і ён адышоў да Рыжскай губерні, аднак ужо ў 1726 годзе Смаленская губерня была адноўлена. З 1775 па 1796 год Рослаўльскі павет адносіўся да Смаленскага намесніцтва, а потым зноў стаў часткай Смаленскай губерні.
25 сакавіка 1918 года павет быў абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, а 1 па 16 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з маніфестам I з’езда КП(б) Беларусі ўваходзіў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь.
У 1929 годзе Смаленская губерня і ўсе яе паветы былі скасаваныя, а іх тэрыторыя ўвайшла ў новую Заходнюю вобласць. На аснове Рослаўльскага павета былі сфарміраваны Рослаўльскі і Ершыцкі раёны; значная частка яго тэрыторыі ўвайшла ў склад іншых суседніх раёнаў.
Насельніцтва Па даных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 188 200 чалавек. У тым ліку рускія — 97,8 %; яўрэі — 1,3 %. У горадзе Рослаўлі пражывала 17 776 чалавек.
Адміністрацыйны падзел У 1890 годзе ў склад павета ўваходзіла 27 валасцей. № п / пВоласцьВаласное праўленнеКолькасць паселішчаўНасельніцтва1Астапкоўскаяс. Астапкова2938292Варашылаўскаяс. Варашылава4033303Гараноўскаяс. Гаранова3559274Якімічскаяс. Якімічы2938405Епішоўскаяс. Епішова3056766Ярмолінскаяв. Даратоўка4536557Ершычскаяс. Ершычы2668378Жарынскаяс. Жарынь2350479Кірылаўскаяв. Кірылы36421710Кастыраўскаяс. Кастыры45626111Каталінскаяс. Каталін8228612Красназаборскаяс. Красназабор’е19326213Кузьмічскаяс. Кузьмічы16762514Лугоўскаяс. Лугі13254215Несонаўскаяс. Несонава31514016Нова-Руднянскаяс. Новая Рудня46735817Полуеўскаяв. Стамятка42319018Прышчанскаяс. Прышча11545919Рагнедзінскаяс. Рагнедзіна14476320Радзічскаяс. Радзічы25539321Разрытаўскаяс. Разрытае22944022Разанаўскаяс. Разанава33532723Сергіеўскаяс. Сергіеўскае17395224Траянаўскаяс. Траянава40352325Цюнінскаяс. Цюніна27567426Фёдараўскаяс. Фёдараўскае30673727Харашоўскаяв. Харашова293856 Да 1926 годзе, нягледзячы на пашырэнне межаў павета, колькасць валасцей скарацілася да 12.
Заўвагі
Катэгорыя:Паветы Смаленскай губерні