Раніцай 24 студзеня 2024 года ў Белгорадскай вобласці Расіі паблізу вёскі Ябланава (Карачанскі раён) пацярпеў крушэнне расійскі ваенна-транспартны самалёт Іл-76. Мінабароны РФ заявіла, што пры дапамозе зенітнага ракетнага комплекса з Харкаўскай вобласці Украіны быў збіты самалёт, які выконваў рэйс па маршруце аэрадром Чкалаўскі — Белгарад для перавозкі ўкраінскіх ваеннапалонных для абмену. Падзенне самалёта адбылося на фоне расійскага ўварвання ва Украіне.

Самалёт Бартавы нумар — RA-78830. Прыпісаны да 117-га ваенна-транспартнага авіяцыйнага палка.

У склад экіпажа ўваходзілі 6 чалавек, у тым ліку: Камандзір паветранага судна (КПС) — Станіслаў Бяззубкін Памочнік КПС — Уладзіслаў Чміроўhttps://ria.ru/20240125/nebo-1923411099.htmlhttps://www.mk.ru/incident/2024/01/25/etot-samolet-zhdali-druzya-i-sosluzhivcy-rasskazali-o-pogibshem-v-il76-24letnem-letchikegeroe.html Штурман — Аляксей Высокін Бортінжынер — Андрэй Пілуеў Борттэхнік — Сяргей Жыцінёўhttps://news.obozrevatel.com/russia/stali-izvestnyi-lichnosti-chlenov-ekipazha-sbitogo-pod-belgorodom-il-76-rodstvenniki-podtverdili-gibel-foto.htm Бортрадыст — Ігар Саблінскі

Абставіны Першыя паведамленні пра крушэнне пачалі паступаць у 11:12. У 11:48 пра здарэнне паведаміў губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў. На месца прыбыла следчая група і супрацоўнікі МНС. Мінабароны РФ заявіла, што самалёт перавозіў 65 палонных украінскіх вайскоўцаў, якіх прывезлі ў Белгародскую вобласць на абмен. Непасрэдна перад паведамленнем аб падзенні самалёта, у рэгіёне аб’яўлялі пра ракетную пагрозу, а расійская армія заявіла пра збіты над вобласцю БПЛА. Таксама, паводле заявы расійскага боку, на борце знаходзіліся шэсць членаў экіпажа і трое суправаджаючых. Да месца падзення вылецела камісія Паветрана-касмічных сіл. Настаяцель храма Дзімітрыя Салунскага ў сяле Яблонава паведаміў для ТАСС, што самалёт упаў за пяць-шэсць кіламетраў ад вёскі, пры гэтым разбурэнняў на зямлі няма.

Telegram-каналы SHOT і Mash напісалі, што абмен палоннымі паміж Расіяй і Украінай па формуле 192 на 192 павінен быў адбыцца 24 студзеня. Як паведаміў кіраўнік камітэта Дзяржаўнай па абароне Андрэй Картаполаў, яшчэ адзін Іл-76 з каля 80 украінцамі развярнуўся пасля крушэння першага. Ён дадаў, што абмены палоннымі цяпер, верагодна, будуць пастаўленыя на паўзу.

Крыніца выдання «Українська правда» ва УСУ заявіла, што самалёт пацярпеў крушэнне ў выніку дзеянняў украінскай арміі. Са слоў украінскіх СМІ і вайскоўцаў, самалёт перавозіў ракеты зенітна-ракетнага комплексу С-300 для абстрэлаў Харкаўскай вобласці. Пасля «Українська правда» выдаліла са сваёй навіны словы крыніцы аб тым, што крушэнне Іл-76 пад Белгарадам стала следствам дзеянняў УСУ.

Заснавальнік Conflict Intelligence Team Руслан Левіеў у каментары Bild распавёў, што воблачка дыму ў небе на відэазапісе «вельмі падобна на тое, як быццам там выбухнула зенітная ракета комплексу СПА». На думку Левіева, тэхнічная магчымасць збіць самалёт была ў абодвух бакоў, аднак рабіць канчатковыя высновы рана.

Расследаванне 25 студзеня расійскія экстранныя службы знайшлі бартавы самапісец і перадалі яго следчым. Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу аб тэракце пасля крушэння Іл-76. Паводле папярэдняй версіі СК, борт быў атакаваны з тэрыторыі Украіны.

У той жа дзень Служба бяспекі Украіны адкрыла крымінальную справу па артыкуле аб парушэнні законаў і звычаяў вайны.

1 лютага Следчы камітэт РФ заявіў, што паводле вынікаў генетычнай экспертызы «больш за 670 фрагментаў цел» з месца падзення належаць «шасці членам экіпажа, траім супрацоўнікам вайсковай паліцыі і 65 украінскім вайскоўцам».

Рэакцыя Пасол па асаблівых даручэннях МЗС РФ Радзівон Мірошнік заявіў аб здзяйсненні Украінай «акта вар’яцкага варварства».

У Мінабароны Украіны заявілі, што не могуць ні пацвердзіць, ні абвергнуць інфармацыю Мінабароны РФ аб украінскіх ваеннапалонных. Саветнік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што «патрэбны час для ўдакладнення звестак».

24 студзеня падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным кіраўнік Чада Махамат Дэбі Ітна выказаў спачуванні ў сувязі з катастрофайГлава Чада выразил соболезнования в связи с падением Ил-76 в Белгородской области.

Францыя адхіліла запыт Расіі аб правядзенні 24 студзеня пасяджэння Савета Бяспекі ААН аб збітым Іл-76, запланаваўшы яго на 25 студзеня.

Заўвагі

Катэгорыя:Авіяцыйныя здарэнні 2024 года Катэгорыя:Студзень 2024 года Катэгорыя:Падзеі 24 студзеня Катэгорыя:2024 год у Расіі Катэгорыя:Уварванне Расіі ва Украіну (2022) Катэгорыя:Гісторыя Белгародскай вобласці