«Бобруйские отклики» — штодзённая грамадска-палітычная і літаратурная газета. Выдавалася з 24 жніўня 1911 да 29 мая 1912 года ў Бабруйску на рускай мове. Выдаўцы Ё. Е. Салавейчык, Б. Ё. Гінзбург; рэдактар Я. Ё. Марголін, Б. Ё. Гінзбург.

Газета змяшчала звесткі пра міжнароднае і ўнутранае становішча, дзейнасць урада, Дзяржаўнай думы Расіі і разнастайныя бакі мясцовага жыцця, навукова-асветныя артыкулы, фельетоны, вершы і белетрыстыку, мела літаратурна-крытычны і тэатральныя аддзелы. Адлюстроўвала эканамічную, палітычную, сацыяльна-культурную пазіцыю сярэдняй і дробнай гарадской буржуазіі і інтэлігенцыі.

Падтрымлівала ідэі культурна-нацыянальнай аўтаноміі народаў Расіі, але праблему нацыянальнага самавызначэння беларускага народа амаль не закранала.

Прапагандуючы маральна-філасофскую канцэпцыю Л. Талстога, газета захаплялася «культам талстоўства», бачыла ў пісьменніку «прарока» і «сумленне Расіі». 3 пазіцый крытычнага рэалізму ацэньвала творчасць А. Пушкіна, Л. Андрэева, М. Горкага, А. Чэхава, Г. Ібсена і інш. рускіх і зарубежных пісьменнікаў. Друкавала вершы, апавяданні, нарысы мясцовых аўтараў, значнае месца адводзіла камерцыйнай рэкламе.

Літаратура

Катэгорыя:1911 год у Бабруйску Катэгорыя:Газеты Бабруйска на рускай мове