Гавайскі ўніверсітэт у Хіла () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Хіла ў штаце Гаваі, ЗША.
Агульная характарыстыка Вучэльня была заснавана ў 1945 годзе і была пэўны час філіялам Гавайскага ўніверсітэта ў Маноа. У 1970 годзе яна была рэарганізавана актам заканадаўчага сходу штата і стала асобнай установай у рамках створанай сістэмы Гавайскага ўніверсітэта. Універсітэт сёння прапануе 33 праграмы бакалаўрыяту і 3 праграмы магістратуры і мае каля 3 тысяч студэнтаў, абсалютная большасць з якіх — жыхары Гаваяў.
Структура Каледж сельскай гаспадаркі, лесаводства і прыродакарыстання Каледж мастацтваў і навук Каледж бізнесу і эканомікі Каледж гавайскай мовы Каледж фармацыі Каледж прыродазнаўчых навук і навук пра здароўе
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Гаваі
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Гаваяў