Белару́скі вучы́цельскі хаўру́с дзейнічаў у 1917—1920 гадах.
Утвораны 9 ліпеня 1917 года ў Мінску па ініцыятыве настаўнікаў-дэлегатаў З’езда беларускіх арганізацый і партый. Сярод заснавальнікаў Я. Лёсік, М. Мароз, П. Бадунова, А. Русак, М. Ганчарык, А. Даніловіч, В. Лявіцкая і інш. Ставіў за мэту гуртаваць настаўнікаў і дзеячаў народнай адукацыі, якія лічылі неабходным беларусізаваць не толькі пачатковыя, але і сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы. Заклікаў пачаць выкладанне ў школах на беларускай мове з 1917/18 навучальнага года. Меў аддзяленні ў некаторых паветах і валасцях. Аказваў матэрыяльную і маральную падтрымку настаўнікам, якія адкрывалі беларускія школы. У 1918 годзе прадстаўнікі хаўрусу ўваходзілі ў склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. У перыяд польскай акупацыі (1919—1920) хаўрус энергічна процідзейнічаў спробам улад абмежаваць нацыянальныя правы беларусаў у галіне асветы.
Літаратура С. С. Рудовіч. Беларускі вучыцельскі хаўрус // . — С. 438. Рудовіч, С. С. Беларускія настаўніцкія саюзы / С. С. Рудовіч // — С. 461. Статут Беларускага вучыцельскага хаўрусу // Вольная Беларусь. — 1917. — № . — 3 жніўня. — С.
Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1917 годзе Катэгорыя:1917 год у Мінску Катэгорыя:Зніклі ў 1920 годзе