«На ўсе застаўкі» або «Ва ўсе цяжкія» () — культавы амерыканскі драматычны тэлесерыял, сцэнарый для якога напісаў і прадзюсаваў Вінс Гіліган. Серыял трансліраваўся з 20 студзеня 2008 да 29 верасня 2013 года на кабельным канале AMC.
Серыял заваяваў шырокае прызнанне крытыкаў, атрымаў высокія ацэнкі і быў прызнаны адным з лепшых амерыканскіх тэлесерыялаў. Ён быў удастоены мноства ўзнагарод, сярод якіх 16 прэмій «Эмі», два «Залатыя глобусы», пяць прэмій Гільдыі кінаакцёраў ЗША, шэсць прэмій Гільдыі сцэнарыстаў ЗША, дзве прэміі Гільдыі рэжысёраў Амерыкі, дзве прэміі Гільдыі прадзюсараў ЗША, дзве прэміі Пібадзі, восем прэмій «Спадарожнік», адна BAFTA, пяць прэмій Асацыяцыі тэлевізійных крытыкаў і шэсць прэмій «Выбар тэлевізійных крытыкаў».
Станам на сакавік 2024 года серыял займае першае месца ў рэйтынгу 250 найлепшых серыялаў па версіі сайта IMDb.
Сюжэт Настаўнік хіміі Уолтар Уайт з неаперабельным ракам лёгкіх аб’ядноўваецца з былым вучнем Джэсі Пінкманам, каб варыць і прадаваць метамфетамін.
У ролях
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі
Беларускі трэйлер
Катэгорыя:Тэлесерыялы 2008 года Катэгорыя:Тэлесерыялы ЗША