Каэтану Эмануэл Віяна Тэлес Велозу (парт.-браз. Caetano Emanuel Viana Telles Veloso; нар. года) — бразільскі кампазітар, спявак і гітарыст, прадстаўнік бразільскай папулярнай музыкі. Пяціразовы лаўрэат прэміі «Грэмі», у 2012 годзе атрымаў «Лацінскую Грэмі» ў намінацыі «Чалавек года».

Ураджэнец штата Баія, Велозу быў натхнёны поспехам сваёй сястры, спявачкі Марыі Бетаніі, на пераезд у Рыа-дэ-Жанейра ў сярэдзіне 1960-х гадоў. Ён пачаў сачыняць і выконваць музыку, якая, адштурхваючыся ад традыцыйнай боса-новы, убірала ў сябе стылявыя асаблівасці рок-музыкі, перш за ўсё, амерыканскага фолк-рока і арт-рока.

Ваенная хунта, якая знаходзілася ва ўладзе ў Бразіліі, не ўхваляла канцэртныя выступленні Жыла і Велозу, лічачы іх рассаднікам радыкалізму сярод моладзі. Пасля дэманстратыўнага сумеснага канцэрта абодва музыканты былі ў 1969 г. высланы ў Лондан, дзе жылі два гады. Пасля вяртання ў Бразілію Велозу працягнуў актыўную канцэртную дзейнасць, і з часам яго выступленні зрабіліся візітнай карткай сучаснай бразільскай музыкі.

У канцы XX стагоддзя Велозу запісаў альбом, прысвечаны памяці Феліні і Мазіны. Пасля з’яўлення ў фільме Педра Альмадовара «Пагавары з ёй» ён быў запрошаны выступіць на цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар». У 2004 годзе выйшаў першы англамоўны альбом Велозу, Foreign Sound, у якім ён прадставіў уласныя версіі класічных поп-стандартаў.

Дыскаграфія Студыйныя альбомы

1967: Domingo 1968: Caetano Veloso 1968: Tropicália: ou Panis et Circenses 1968: Veloso, Gil e Bethânia 1969: Caetano Veloso 1971: Caetano Veloso 1972: Transa 1972: Araçá Azul 1975: Qualquer Coisa 1975: Jóia 1977: Caetano... muitos carnavais... 1977: Bicho 1978: Muito 1979: Cinema Transcendental 1981: Outras Palavras 1982: Cores, Nomes 1983: Uns 1984: Velô 1985: Caetanear 1986: Caetano Veloso 1987: Caetano 1989: Estrangeiro 1991: Circuladô 1993: Tropicália 2 (з Жылберту Жылам) 1994: Fina Estampa 1998: Livro 2000: Noites do Norte 2002: Eu Não Peço Desculpa (з Джорджам Маутнерам) 2004: A Foreign Sound 2005: Onqotô 2006: Cê 2008: Caetano Veloso e Roberto Carlos – e a Música de Tom Jobim 2009: Zii e Zie 2012: Abraçaço 2021: Meu Coco

Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Аўтары-выканаўцы Бразіліі Катэгорыя:Атэісты Катэгорыя:Палітвязні Бразіліі