Батарэя 3R12 — тыпаразмер электрычных батарэй шырокага прымянення, складаецца з трох элементаў тыпаразмера R12 у агульным корпусе, злучаных паслядоўна. Станоўчы полюс знаходзіцца на кароткім вывадзе, адмоўны полюс — на доўгім вывадзе.Такія батарэі вядомыя з пачатку XX стагоддзя, і прызначаліся першапачаткова для кішэнных ліхтароў.

Абазначэнне 3R12 прынята для батарэй з солевымі элементамі, 3LR12 - для батарэй з шчолачнымі элементаміКак выбрать батарейку? , Статья на сайте «TechADVISER»..

Гісторыя Сухую гальванічную батарэю тыпаразмеру 3R12 стварыў нямецкі вынаходнік і прадпрымальнік, заснавальнік фірмы DAIMON Паўль Шміт у 1901 годзе. Ён пачаў масавую вытворчасць запатэнтаванай ім сухой батарэі напружаннем і папулярных кішэнных ліхтароў, у якіх яны ўжывалісяBärbel Ruben, Thomas Friedrich: DAIMON. Die Helle Freude. Festschrift aus Anlass des 100-jährigen Gründungsjubiläums der «Elektrotechnischen Fabrik Schmidt & Co.», hrsg. vom Förderverein Schloß Hohenschönhausen e. V., Berlin 2001..

СССР У СССР у 1950-я — 1960-я гады батарэя мела гандлёвае назву КБС (кішэнная батарэя сухая), а пазней - 3336 і «Планета». Шчолачны варыянт галетнай канструкцыі (аналагічнай «Кроне-ВЦ»), які меў значна большую ёмістасць, чым 3336, але разлічаны на невялікія токі разраду, выпускаўся таксама пад маркай «Рубін».У прастамоўі яна называлася «плоская» або «квадратная батарэйка». Існавалі «летні» і «холадаўстойлівы» варыянты, яны пазначаліся КБС-Л-0,5, 3,7-ФМЦ-0,50, 3336Л і КБС-Х-0,7, 4,1-ФМЦ-0,50, 3336Х адпаведна. Сустракалася таксама абазначэнне КБС-Т-0,5. Вывады батарэі заклейваліся папяровай кантрольнай стужкай з паўтараючымся надпісам «Не праверыўшы, ня зрывай!». Ужываліся ў кішэнных ліхтарах, некаторых радыёпрымачах («Атмасфера», «Альпініст», «Спідола» і інш.), дзіцячых цацках, і г. д. Раннія батарэі збіраліся ў кардонным футарале, залітым зверху (з боку кантактаў) смалой, сучасныя маюць пластмасавы футляр.

Адзін час выпускаліся адаптары. Яны ўяўлялі сабой пластмасавы корпус габарытаў батарэі КБС (3R12), у які ўсталёўваліся тры элемента тыпаразмеру R6 (316) або R10 (332). Адаптар меў два пласціністых вывады, як і ў арыгінальнай батарэі КБС. Дадзеныя адаптары выпускаліся для таго, каб папоўніць дэфіцыт батарэі КБС.

У габарытах 3R12 выпускалася таксама свінцовая акумулятарная батарэя 2СГ-1,3 напругай 4 В і ёмістасцю 1,3 А•г.

Тэхнічныя характарыстыкі

Памеры: 62 мм × 67 мм × 22 мм1.7.6. Кодировка и параметры разных элементов и батарей / Таблица 1.6, А. Кашкаров. Аккумуляторы. Справочник / М.: РадиоСофт, 192 с. — 2016. ISBN 978-5-93037-261-8.. Электрарухаючая сіла — каля 4,5 В (на батарэях КБС і некаторых іншых паказвалася не ЭРС, а напружанне пад некаторай нагрузкай - 3,7...3,8 В). Ёмістасць (з солевым электралітам) - 0,5...0,7 А•г. Кошт КБС-Л-0,5 у савецкі час (пасля грашовай рэформы 1961 г.) - 17 капеек, 3336 «Планета-1» - 30 капеек.

Зноскі

Катэгорыя:Крыніцы сілкавання