Падво́дная паві́ннасць — від феадальнай павіннасці ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI—XVIII стагоддзях, паводле якой сяляне абавязаны былі даваць землеўладальнікам падводы для перавозкі прадукцыі да рачных прыстаней і ў горад. Грашовым адпаведнікам падводнай павіннасці была падарожчына.

Такая павіннасць існавала таксама ў Расійскай імперыі ў XIX — пачатку XX стагоддзя. Да адмены прыгоннага права сяляне адбывалі падводную павіннасць за кошт паншчынных дзён. Пазней павіннасць заключалася ў даванні падвод для земскіх, паліцэйскіх і судова-слудчых раз’ездаў. Таксама існавала як ваенная павіннасць, заключалася ў абавязацельстве падаваць падводы з правадніком войскам за плату і ў дакладна вызначаных законам выпадках. Галоўным чынам выкарыстоўвалася пры перасоўваннях войскаў і няштатных каманд пры рухомых зборах і пры камандзіроўках асобных вайсковых чыноў не па паштовых дарогах. На падставе падводнай павіннасці фармаваліся абывацельскія вайсковыя абозы.

Гл. таксама Бярэма павознае

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Права Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Права Расійскай імперыі Катэгорыя:Сялянства Расійскай імперыі