Уладзілен Рыгоравіч Сямёнаў (; нар. ) — савецкі і расійскі артыст балета, балетны педагог, народны артыст СССР (1983).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Самара. У 1950 годзе скончыў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (балетны клас Уладзіміра Панамарова). У 1952—1972 гадах саліст балетнай трупы Ленінградскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя С. М. Кірава, з 1970 года — балетмайстар-рэпетытар і педагог, у 1970—1972 гадах старшыня мастацкай калегіі балета тэатра. З 1962 года каля 30 гадоў выкладаў класічны танец у Ленінградскім харэаграфічным вучылішчыСеменов, Владилен Григорьевич // ТАСС.
У 1998 годзе Уладзілен Сямёнаў з жонкай Ірынай Калпаковай з’ехалі ў ЗША, дзе займаюцца выкладчыцкай дзейнасцю, працавалі педагогамі-рэпетытарамі ў Інтэрнацыянальным балетным тэатры ІндыянапалісаВладилен Семёнов // КИНО-ТЕАТР.ру. З сярэдзіны 1990-х гадоў выкладаюць ў трупе Амерыканскага тэатра балета (Нью-Ёрк, ЗША). Таксама шмат выкладаюць і рэпетыруюць па запрашэннях у розных школах і балетных кампаніях ЗША і іншых краін.
Творчасць Лірычны танцоўшчык з лёгкім скачком і бездакорным аздабленнем танца, майстар падтрымкі. Танец Уладзілена Сямёнава акадэмічны, манера элегантная, высакародная. У эмацыйнай стрыманасці шукаў сучасную танальнасць выканальніцтва.
Дэбютаваў партыяй Юнака ў балеце «Шапэніяна» Ф. Шапэна. Сярод іншых партый Уладзілена Сямёнава: Зігфрыд, Дэзірэ, Прынц («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П. І. Чайкоўскага); Жан дэ Брыен («Раймонда» А. Глазунова); Яўген («Медны коннік» Р. Гліэра; Прынц («Папялушка» С. С. Пракоф’ева); Вацлаў, Акцёр («Бахчысарайскі фантан», «Полымя Парыжа» Б. Астаф’ева); Арбенін («Маскарад» Л. А. Лапутіна) і іншыя.
Зняўся ў тэлефільме-канцэрце «Танчыць Ірына Калпакова» (1976), фільме-спектаклі «Шапэніяна» (1958).
Узнагароды і званні Заслужаны артыст РСФСР (1962) Народны артыст РСФСР (1972) Народны артыст СССР (1983) Ордэн «Знак Пашаны» (1988)
Зноскі
Літаратура
Семенов Владлен Григорьевич // Деген А. Б., Ступников И. В. Ленинградский балет. 1917—1987: Словарь-справочник. — Л.: Советский композитор, 1988. — С. 174—175. — 264 с., ил., 2,5 л. ил. — 13 000 экз.
Спасылкі Семенов, Владилен Григорьевич // ТАСС Владлен Григорьевич Семёнов // Belcanto.ru Владилен Семёнов // КИНО-ТЕАТР.ру
Катэгорыя:Артысты балета Расіі Катэгорыя:Артысты балета СССР Катэгорыя:Артысты балета Марыінскага тэатра Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя Катэгорыя:Балетныя педагогі паводле алфавіта Катэгорыя:Балетныя педагогі Расіі Катэгорыя:Балетныя педагогі СССР Катэгорыя:Балетныя педагогі XX стагоддзя Катэгорыя:Балетныя педагогі XXI стагоддзя Катэгорыя:Балетмайстры СССР Катэгорыя:Балетмайстры XX стагоддзя