Тэадора Ковел Кракаў Кробер Куін (; 24 сакавіка 1897, Дэнвер — 4 ліпеня 1979, Берклі, Каліфорнія) — амерыканская пісьменніца, антраполаг, археолаг і даследчыца культуры індзейцаў. Жонка Альфрэда Кробера, маці Урсулы Ле Гуін.
Біяграфія Тэадора Ковел Кракаў нарадзілася ў 1897 годзе ў Дэнверы. Яе бацькі былі ўладальнікамі крамы і мігрантамі з Польшчы. Па словах Тэадоры, яе дзяцінства было шчаслівым. У яе было двое старэйшых братоў. У 1915 годзе Тэадора скончыла школу і паступіла ў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі. У 1921 годзе яна скончыла універсітэт cum laude і атрымала ступень магістра клінічнай псіхалогіі. Тады ж яна выйшла замуж за Кліфтана Браўна, у іх нарадзілася двое дзяцей. Муж і жонка пражывалі ў Санта-Фэ, дзе Тэадора пачала цікавіцца культурай індзейцаў. У 1923 годзе Кліфтан памёр ад пнеўманіі, якой захварэў падчас Першай сусветнай вайны.
Пасля смерці мужа Тэадора вярнулася ў аспірантуру і пачала вывучаць антрапалогію. Тут яна наведала семінар Альфрэда Крэбера, аднаго з вядучых антраполагаў ЗША, які быў старэйшы за яе на 21 год і таксама быў удаўцом. У 1926 годзе яны пажаніліся. У іх нарадзіліся двое дзяцей. Іх сын стаў навукоўцам, дачка Урсула — пісьменніцай. Альфрэд таксама ўсынавіў двух дзяцей жонкі ад першага шлюбу. У чэрвені 1926 года муж і жонка адправіліся ў 8-месячную экспедыцыю на тэрыторыю Наска ў Пяру. У 1942 годзе ў іх была яшчэ адна экспедыцыя ў Перу, падчас якой яны вывучалі плямёны юрок і махавэ.
У 1926 годзе Кробер апублікавала першую навуковую працу ў часопісе . У далейшым яна вярнулася да напісання кніг і навуковай працы ўжо пасля таго, як яе дзеці выраслі. У 1959 годзе яна апублікавала зборнік легенд каліфарнійскіх індзейцаў The Inland Whale. У 1960 годзе Кробер аўдавела. Праз год яна апублікавала кнігу «Ішы ў двух мірах» пра індзейца Ішы, з якім працаваў яе муж. Кніга атрымала шырокі поспех і стала бэстсэлерам, і сама вучоная стала вядомай. Твор быў перакладзены на дзевяць моў. «Ішы ў двух мірах» лічыцца адной з найбольш вядомых кніг пра індзейцаў. Да 2001 года было прададзена больш за мільён копій твора. Кробер таксама апублікавала біяграфію свайго мужа Alfred Kroeber, A Personal Configuratio і пісала апавяданні, артыкулы і паэзію.
У 1969 годзе Кробер выйшла замуж за мастака і псіхатэрапеўта Джона Куіна. Ён быў маладзейшы за жонку на 40 гадоў. Пасля замужжа яна таксама стала цікавіцца мастацтвам. Яна памерла ў 1979 годзе на 83-м годзе жыцця.
Літаратура
Катэгорыя:Пісьменніцы XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменніцы ЗША Катэгорыя:Антраполагі ЗША