Валерыя Русланаўна Яскевіч (больш вядомая як — Лера Яскевіч; ) — беларуская спявачка, відэаблогер, удзельніца ўкраінскага шоу «Х-фактар. 8 сезон».
Біяграфія Родам з Багушэўска Віцебская вобласць. Вучылася ў БДУКІ, аднак перапыніла навучанне дзеля сольнай кар’еры. Youtube-канал завяла ў 2012 годзе, запаўняючы яго каверамі на розныя песні. На 1 лютага 2024 года колькасць падпісчыкаў перавышае 663 тысячы.
У 2017 годзе Лера стала ўдзельніцай украінскага шоу талентаў X-Factor.
З 2018 года Лера пачала выпускаць аўтарскі матэрыял, кліпы на яе песні з’яўляюцца на музычных каналах у Расіі, Беларусі і Украіны, рэгулярна дае інтэрв’ю буйным беларускім СМІ і ўдзельнічае спікерам у сферы відэаблогінгу.
Дае канцэртныя туры, з’яўляецца запрошаным артыстам музычных фестываляў, якія праводзяцца ў Беларусі, Расіі і Украіне.
У 2020 годзе напярэдадні і пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі падтрымала мірныя акцыі салідарнасці.
У 2022 годзе пераехала ў Польшчу.
Творчасць Яе творчасць рэгулярна асвятляецца ў беларускіх і расійскіх музычных медыя.
Дыскаграфія Альбомы
«Лучшая подруга» (2021) «Музыка из кармана» (2020) «Привязанность» (2019) «YOLO» (2019)
Сінглы
«Месяц» «Добро пожаловать» «Весной» «Она горит» «До встречи» «Унеси» «Давай не будем» «Алиби» «JOHN»
Відэаграфія ГодКліп2023«Сустрэнем зіму»2023«Еще один год»2023«Ты меня не слышишь»2022«Не забываю»2020«Я устал»2020«Себе помочь»2020«Хороший доктор»2018«JOHN»2018«Давай не будем»2018«Рух»
Узнагароды
Пераможца першага музычнага YouTube-шоу краіны «Смелее» ад Альфа-Банка. Jager Music Awards (2019) у намінацыі «Young Blood, People’s Choice, Беларусь». «Песня года Беларусі» (2020) ў намінацыі «Адкрыццё года». Зноскі
Катэгорыя:Артысты Катэгорыя:Блогеры Беларусі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Спевакі і спявачкі паводле алфавіта