Паўднёва-Арэгонскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Эшленд у штаце Арэгон, ЗША.
Агульная характарыстыка Вучэльня была заснавана ў 1872 годзе як Эшлендская акадэмія, знаходзіцца ў сваім цяперашнім месцы з 1926 года і была вядома пад дзевяццю іншымі назвамі, перш чым прыняць сваю цяперашнюю назву ў 1997 годзе. Кампус знаходзіцца ўсяго ў 14 мілях ад мяжы штата Арэгон з Каліфорніяй і займае 175 акраў. Універсітэт з'яўляецца сябрам Амерыканскай асацыяцыі дзяржаўных каледжаў і універсітэтаў.
Дыдактычныя падраздзяленні мастацтваў бізнесу, камунікацый і экалогіі адукацыі, здароўя і лідарства гуманітарных навук і культуры сацыяльных навук прыродазнаўчых навук, тэхналогій, інжынерыі і матэматыкі
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Арэгон
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Арэгона