Заходне-Арэгонскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Монмут у штаце Арэгон, ЗША.
Агульная характарыстыка Вучэльня была першапачаткова заснавана ў 1856 годзе Вучнямі Хрыста (асноўнай пратэстанцкай хрысціянскай дэнамінацыяй у ЗША) як Монмутскі ўніверсітэт. Сёння ва ўніверсітэце можна атрымаць ступені бакалаўра і магістра. У 2015 годзе выданне U.S. News & World Report паставіла вучэльню на 77-е месца сярод рэгіянальных універсітэтаў на Захадзе ЗША.
Дыдактычныя падраздзяленні Каледж адукацыі Каледж вольных мастацтваў і навук
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Арэгон
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Арэгона