У лютым 2024 года ў Чылі ўспыхнула серыя лясных пажараў. Найбольш цяжкая сітуацыя склалася ў рэгіёне Вальпараіса. 3 лютага ў краіне абвешчана надзвычайнае становішча. Станам на 6 лютага загінуў 131 чалавек (пазней названа лічба ў 165 загінулых). Знішчана звыш 14 000 будынкаў.
Урад назваў пажары найбуйнейшай катастрофай у краіне пасля землетрасення 2010 года і абвясціў двухдзённую нацыянальную жалобу.
Намеснік міністра ўнутраных спраў Мануэль Мансалв паведаміў 4 лютага, што ў цэнтральнай і паўднёвай частцы Чылі адбылося 162 лясныя пажары. Пацярпела больш за 43 тысячы гектараў зямлі. Станам на 4 лютага ўладам удалося ўзяць пад кантроль 43 пажары, яшчэ 34 ліквідаваны. На мінулым тыдні ў рэгіёне назіраліся незвычайна высокія тэмпературы да 40 °C (104 °F). Прэзідэнт Габрыэль Борыч выказаў здагадку, што некаторыя ачагі маглі быць штучнымі.
Для процідзеяння стыхіі прыцягнуты 31 пажарны самалёт, 1400 ратавальнікаў і 1300 вайскоўцаў.
Папа Францск заклікаў маліцца за «загінулых і параненых у выніку разбуральных пажараў у Чылі». Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што Вашынгтон «знаходзіцца ў кантакце з нашымі чылійскімі партнёрамі» і «гатовы аказаць неабходную дапамогу чылійскаму народу». Мексіка накіравала ў краіну 30 ратавальнікаў, 127 вайскоўцаў і 26 тон харчавання.
Станам на 5 лютага пажары прыпыніліся. Крыніцы
Катэгорыя:Люты 2024 года Катэгорыя:Лясныя пажары Катэгорыя:Стыхійныя бедствы 2024 года