«М» (, ; 1931) ― мастацкі фільм рэжысёра Фрыца Ланга, створаны ў 1931 годзе. Класічны трылер пра маньяка-забойцу стаў першай гукавой карцінай Ланга і паўплываў на развіццё сусветнага кінематографа, у прыватнасці стаў праайцом жанра «нуар». Сюжэт фільма заснаваны на рэальных падзеях справы маньяка-забойцы Петэра Кюртэна з Дзюсельдорфа. Прэм'ера фільма адбылася ў Берліне 11 мая 1931 года ў версіі працягласцю 117 хвілін.Jensen, Paul M.. The Cinema of Fritz Lang. New York: A. S. Barnes & Co.. 1969. SBN 498 07415 8. pp. 93
Станам на люты 2024 года фільм займаў 104 месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў IMDb.
Сюжэт Паліцыя сутыкнулася са знікненнем дзяцей, якіх пасля знаходзілі мёртвымі. Няўлоўны забойца, які не пакідае слядоў - паліцыя збілася з ног у пошуках злачынцы, аднак усе намаганні марныя. Маньяк-забойца наводзіць жах на жыхароў Горада. Адзін падазрае другога, нават калі той проста загаварыў з дзіцем. Занепакоены актыўнасцю паліцэйскіх злачынны свет Горада сам аб'яўляе паляванне на маньяка.
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы на нямецкай мове Катэгорыя:Фільмы-трылеры Германіі Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы Германіі Катэгорыя:Фільмы Фрыца Ланга Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)