Шасцідзённая вайна () — узброеныя дзеянні паміж войскамі Уганды і Руанды ў кангалезскім горадзе Кісангані падчас Другой кангалезскай вайны.

Канфлікт атрымаў сваю назву не толькі з-за сваёй працягласці, але і таму, што адбыўся ў той жа прамежак часу, што і Шасцідзённая вайна паміж Ізраілем і арабскімі дзяржавамі ў 1967 годзе: з 5 па 10 чэрвеня. Паводле праваабарончай арганізацыі Justice et Libération, у выніку ваенных дзеянняў загінулі 1000 чалавек і атрымалі раненні каля 3000. Большасць з іх былі мірнымі жыхараміLa Guerre des Six Jours , P. André Balusia, Monfortain, afriqueespoire.com..

Па зыходу баёў угандыйцы здалі горад праціўніку, адступіўшы на 100 км на поўнач.

У жніўні 1999 года і 5 мая 2000 года Кісангані таксама быў арэнай баёў паміж Руандай і Угандай. Аднак канфлікт у чэрвені 2000 года стаў самым смяротным. Большая частка горада была сур’ёзна пашкоджана, вайскоўцы гэтых дзвюх афрыканскіх краін зрабілі больш чым 6600 стрэлаўKisangani : commémoration du 6e anniversaire de la guerre de six jours , David Tshiala, Le Potentiel, 15 juin 2006..

Крыніцы

Спасылкі Kisangani : Guerre de six jours : Amnésie collective, Alex Engwete, 8 June 2007, on laconscience.com. Working for hope, December 2000, ACT International Heavy fighting resumes in Kisangani, 10 June 2000, BBC.

Катэгорыя:Чэрвень 2000 года Катэгорыя:Канфлікты 2000 года Катэгорыя:Войны Уганды Катэгорыя:Гісторыя Руанды Катэгорыя:Другая кангалезская вайна