«Зма́ганне» — газета дэмакратычнага кірунку. Орган Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі. Выдавалася з 28 кастрычніка 1923 да 31 студзеня 1924 года два разы, з № 8 тры разы на тыдзень у Вільні на беларускай мове. Рэдактар-выдавец М. Шыла. Асвятляла эканамічнае становішча ў Заходняй Беларусі, пытанні нацыянальна-вызвольнага руху, развіцця асветы, нацыянальнага мастацтва і культуры. Крытыкавала палітыку ўрада Польшчы за сацыяльны і нацыянальны ўціск, пагардлівым адносіны да беларускай мовы, школы, культуры, за фінансавую нестабільнасць у краіне. Заклікала да стварэння рабоча-сялянскай партыі. Друкавала літаратурна-публіцыстычныя нарысы, рэцэнзіі на кнігі, навукова-папулярным творы. У газеце друкаваліся М. Краўцоў, А. Луцкевіч, С. Рак-Міхайлоўскі, У. Самойла і інш. Выйшаў 31 нумар, з іх 2 канфіскаваны. Апошні нумар — газета-аднадзёнка «Нашае змаганне» — выйшаў 3 лютага 1924 года. Закрыта польскімі ўладамі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:1923 год у Вільні Катэгорыя:Газеты Вільні на беларускай мове Катэгорыя:Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя Катэгорыя:Газеты Заходняй Беларусі