«Світа́нне» — газета Беларускага рабоча-сялянскага пасольскага клуба «Змаганне». Выдавалася 7 — 31 студзеня 1930 у Вільні на беларускай мове штотыднёва. На той час адзінае легальнае дэмакратычнае выданне, вакол якога групаваліся прадстаўнікі рэвалюцыйна-дэмакратычнага актыву і члены КПЗБ.
Асвятляла дзейнасць Таварыства беларускай школы, культурнае будаўніцтва ў БССР. Змяшчала публіцыстычныя артыкулы («Еўрапейскі сялянскі кангрэс», «Танец смерці», «Зноў голад у Заходняй Беларусі» і інш.), у якіх узнімаліся праблемы сацыяльна-эканамічнага становішча ў Заходняй Беларусі.
Выйшлі 4 нумары, усе канфіскаваны польскімі ўладамі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Газеты Вільні на беларускай мове Катэгорыя:Змаганне Катэгорыя:1930 год у Вільні