У сезоне 2020/2021 баскетбольны клуб РДВАР з Мінска прымаў удзел: Чэмпіянат Беларусі 2020/2021 (7 месца).

Гісторыя Каманда РДВАР у сезоне 2020/2021 выступала ў тым жа складзе, што і ў сезоне 2019/2020.

На першым этапе чэмпіянату Беларусі каманда правяла 20 гульняў, у якіх атрымала 4 перамогі, і заняла перадапошняе, 10-е месца. На другім этапе яна трапіла ў групу «Б» (каманды, якія занялі на першым этапе 7-11 месцы). На гэтым этапе каманда правяла 8 гульняў, у якіх атрымала 5 перамог, заняла 2-е месца і трапіла ў плэй-оф чэмпіянату Беларусі.

У чвэрцьфінале плэй-оф каманда РДВАР саступіла (0:2) клубу «Цмокі-Мінск», у серыі за 5-8 месцы саступіла (0:2) клубу «Рубон», а ў серыі за 7-8 месцы перамагла (2:1) клуб «Гродна-93-ГрДУ».

Склад каманды Нумар Баскетбаліст Год нараджэння Гульні Ачкі (сярэдні паказчык) Заўвагі 19 Максім Аляксееў 2004 35 9,6 11 Іван Балдуеў 2004 35 9,0 10 Цімур Міхайлаў 2004 34 13,5 7 Вадзім Пайко 2004 32 4,0 17 Аляксандр Гогараў 2004 32 2,4 9 Канстанцін Андрэеў 2004 29 5,7 0 Данііл Каско 2004 27 18,1 12 Аляксей Шаўчэнка 2004 26 7,2 8 Аляксандр Казялькоў 2004 23 2,3 14 Данііл Петручэнка 2004 19 0,6 33 Цімафей Мік’янец 2004 18 0,5 1 Сцяпан Азаркевіч 2004 5 1,6

Трэнеры каманды Мікалай Аляксееў (галоўны трэнер)

Спасылкі Профіль на сайце eurobasket.com

Гл. таксама Сезон 2019/2020 РДВАР Сезон 2024/2025 РДВАР

2020/2021 РДВАР Катэгорыя:2020 год у Мінску Катэгорыя:2021 год у Мінску