«Прало́м» — палітычны і літаратурны часопіс Віленскага акруговага камітэта КСМЗБ. Выдаваўся нелегальна ў студзені — лютым 1932 года ў Вільні на беларускай мове. Часопіс рэдагавалі і рыхтавалі да выдання М. Танк і Я. Гарох. Асвятляў палітычнае і сацыяльна-эканамічнае становішча ў Заходняй Беларусі, заклікаў рабочых да рэвалюцыйнай і нацыянальна-вызвольнай барацьбы, змагання ў абарону Таварыства беларускай школы, за школу на роднай мове, адкрыццё бібліятэк-чытальняў, народных дамоў, курсаў для непісьменных. Апублікаваў публіцыстычным артыкулы А. Цвіка, Л. Родзевіча (пад псеўданімам Змагар), вершы і апавяданне М. Танка (пад псеўданімам А. Граніт), верш Я. Гароха і інш. Выйшлі 2 нумары. 3 сакавіка 1932 года выдаваўся легальны «Часопіс для ўсіх».

Літаратура

Катэгорыя:Часопісы Вільні на беларускай мове Катэгорыя:Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі Катэгорыя:1932 год у Вільні