«Драма кахання» — савецкі фільм 1971 года рэжысёра Шухрата Абасава.

Сюжэт Атрымаўшы вестку пра гібель на фронце свайго старэйшага сына Махкама, бацька, у адпаведнасці з традыцыямі шарыяту, насуперак волі нявесткі Зумрад і малодшага сына, дабраслаўляе іх на шлюб. Але пасля вайны вясной 1946 года нечакана вяртаецца Махкам. Даведаўшыся пра бацькава рашэнне, ён сыходзіць з родных мясцін і пасяляецца ў адзінокай жанчыны Махбубы. Ён уладкоўваецца шафёрам на аўтабазу, дзе знаёміцца з Умарам. Умар спрабуе ўцягнуць Макхама ў махінацыі з «левым» грузам. Але, калі Умар разумее, што былы франтавік не пойдзе насуперак сумленню, падладжвае аварыю спіхваючы Махкама і яго машыну ў прорву. Шчаслівая выпадковасць ратуе ад трагедыі. Махбуба, калісьці падманутая Умарам, якая ўсім сэрцам кахае Махкама, падтрымлівае яго, і новае вялікае пачуццё да гэтай жанчыны дапамагае Махкаму пераадолець адзіноту і горыч.

У ролях

Пулат Саідкасымаў — Махкам Аіда Юнусава — Махбуба Хікмат Латыпаў — Бацька Махкама Айша Джураева — Зумрад Якуб Ахмедаў — Умар Даўрон Умараў — Мураджан Набі Рахімаў — Эргаш-ака Лютфі Сарымсакава — маці Умара Турсун Імінаў — Хакім Айбарчын Бакірава — эпізод Разак Хамраеў — эпізод Бахціёр Іхтыяраў — эпізод Хабіб Нарыманаў — эпізод Шарафат Шакірава — эпізод Сабахан Карымава — эпізод Гані Агзамаў — эпізод

Пракат У пракаце СССР з 12 чэрвеня 1972 года, фільм заняў 46-ае месца ў кінапракаце, яго паглядзелі 12 400 000 гледачоў.

Фестывалі і ўзнагароды

Дыплом і прэмія За рэжысёрскую працу Ш. Абасаву на V Усесаюзным кінафестывалі (1972) Прэмія ЦК ЛКСМ Узбекістана Ш. Абасаву за фільмы «Ташкент — горад хлебны», «Ты не сірата», «Драма кахання».

Літаратура

Драма любви // Советские художественные фильмы: 1970—1971. — М.: Нива России, 1995. — с. 182

Катэгорыя:Фільмы-драмы СССР Катэгорыя:Фільмы СССР 1971 года Катэгорыя:Фільмы студыі «Узбекфільм»