Літаратурны фронт сялянска-рабочых пісьменнікаў — арганізацыя рэвалюцыйна настроеных пісьменнікаў Заходняй Беларусі. Існаваў з 10 снежня 1933 да сакавіка 1934 года. Створаны нелегальна па ініцыятыве КПЗБ і рэдакцыі «Беларускай газеты» ў Вільні з мэтай выхавання маладых літаратараў. Праграма фронту выкладзена ў «Дэкларацыі групы паэтаў…» (апублікавана ў часопісе «Літаратурная старонка», 1934, № 1).

Распаўся ў выніку арыштаў актыву — В. Таўлая, Я. Чабора, П. Пестрака, А. Дубровіча, Я. Міско, выдаўца «Беларускай газеты» А. Карповіча.

Літаратура

Катэгорыя:Літаратурныя аб’яднанні Беларусі Катэгорыя:Заходняя Беларусь Катэгорыя:Беларусы ў Вільні Катэгорыя:1933 год у Вільні