«Ты не сірата» — мастацкі драматычны кінафільм 1962 года.
Сюжэт Кінааповесць заснавана на рэальных падзеях, адлюстраваных у рамане ўзбекскага пісьменніка Рахмата Файзі «Яго вялікасць Чалавек»Фильм «Ты не сирота» на телеканале «Культура». Прататыпы герояў карціны — ташкенцкі каваль Шаахмед Шамахмудаў і яго жонка Бахры Акрамава — якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны ўсынавілі і ўдачарылі 14 дзяцей розных нацыянальнасцяў, эвакуяваных ва Узбекістан з розных куткоў СССР. Гэты факт пасля стаў шырока вядомы.
У ролях
Лютфі Сарымсакава — Фаціма-опа Абід Джалілаў — Махкам-ата Гена Ткачэнка — Ваня Фіма Камінер — Абрам Ларыса Лупіян — Дзідра Людміла Парэчына — Ляна Роберт Атабекаў — Коля Абіль Азізаў — Сарсанбай Жэня Арцішэўскі — Тарас Валерый Ражаеў — Рэнат Ліля Пянькова — Леся Наташа Мітрохіна — Надзя Наталля Ніканава — Ганка Ніна Іванова — Марына Махіра Ахмедава — Барно Пеця Калеснікаў — Густаў Павел Шахаў — цыбаты Эве Ківі — маці, якая шукае сваю дачку Рахім Пірмухамедаў — кантралёр-хабарнік Юлдуз Рызаева — эпізод Нарыман Латыпаў — Батыр Е. Слуцкі — эпізод І. Курскіх — эпізод Тамара Назарава — эпізод
Узнагароды Прэмія I Усесаюзнага кінафестывалю ў Ленінградзе (1964 год) "За лепшы сцэнарый " (Рахмат Файзі). Прыз МКФ у Франкфурце-на-Майне (1963). За фільмы «Ты не сірата» і «Абу Райхан Беруні» рэжысёр Шухрат Абасаў быў удастоены Дзяржаўнай прэміі Узбекскай ССР імя Хамзы (1974). За фільмы «Ты не сірата», «Драма кахання» і «Ташкент — горад хлебны» рэжысёр Шухрат Абасаў быў удастоены Прэміі Ленінскага камсамола Узбекістана (1972).
Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы СССР Катэгорыя:Фільмы 1962 года Катэгорыя:Фільмы студыі «Узбекфільм»