«Ташкент — горад хлебны» () — савецкі чорна-белы фільм-драма 1968 года, зняты па матывах аднайменнай аповесці .

Сюжэт Савецкая Расія, Паволжа, 1921 год. Засуха высушыла зямлю Паволжа. Непагадзь прывяла да . Савецкая ўлада была не ў стане дапамагчы бедным сялянам.

Сяло Лапаціна Бузулукскага павета Самарскай губерні. Сялянская сям’я страціла карміцеля, з маці засталіся трое малалетніх дзяцей. Каб выратаваць аслабелых маму і братоў ад голаду, старэйшы хлопчык — Міша Дадонаў вырашае ехаць у сярэднеазіяцкі горад Ташкент (аб прадуктовым багацці якога ходзіць шмат легенд) за прадуктамі, з сабой ён бярэ і сябра Сярожу. Разам двое падлеткаў з’язджаюць на спадарожным цягніку.

Па дарозе Сярожа захворвае тыфам і застаецца ў лазарэце на адной з чыгуначных станцый. Далейшы шлях Міша працягвае ў адзіноце. Пераадолеўшы небяспекі і выпрабаваўшы шматлікія нягоды, непасільныя нават для дарослага, ён прыязджае ў Ташкент. Тут ён працуе на вінаградніках бая, і зарабляе нарэшце хлеб на пражытак сабе і сваёй сям’і. З грашыма і некалькімі мяшкамі збожжа Міша вяртаецца ў родную вёску, але ў жывых застае толькі хворую, змардаваную маму. Малодшыя браты Яша і Федзя памерлі ад голаду.

У ролях Уладзімір Варабей — Міша Вова Кудзянкоў — Сярожа Бахціяр Набіеў — Рахім Наталля Арынбасарава — чэкістка Сауле Мікалай Цімафееў — Дунаеў, чэкіст Валянціна Талызіна — Дадонава, маці Мішы Аляксандр Суснін — Сцёпка Дранаў, бандыт Раіса Куркіна — медсястра Віктар Калпакоў — кульгавы салдат Гані Агзамаў — стараста Яўген Гураў — стары Станіслаў Чакан — мяшэчнік Віктар Касых — жулік Хікмат Латыпаў — бай Аляксандра Дзянісава — эпізод

Пракат У кінапракат у канцы 60-х карціна пайшла ў абрэзаным цэнзурай аднасерыйным варыянце. Але аўтары стужкі цудам выратавалі і захавалі копію арыгінала фільма, якую ім фактычна давялося выкрасці з кінастудыі «Узбекфільм». Доўгія гады копія захоўвалася ў архівах аператара Хатама Файзіева. Толькі праз 45 гадоў гэтая рарытэтная кінастужка была аблічбаваная і паказаная гледачу на вялікім экране, і ў 2013 у Ташкенце адбылася прэм’ера двухсерыйнай версіі гэтага легендарнага фільма.

Узнагароды і намінацыі На Усесаюзным кінафестывалі ў Алма-Аце узнагароджаны прызамі за лепшую рэжысуру, за лепшае выяўленчае рашэнне, за лепшы фільм для дзяцей і юнацтва.

Літаратура

Ходжаев Ф. «Ташкент город хлебный» // Правда Востока, 8 января 1969

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы СССР 1968 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1968 года Катэгорыя:Фільмы-драмы СССР Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы СССР Катэгорыя:Фільмы студыі «Узбекфільм» Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Андрэя Таркоўскага