Універсітэт Ютаўскай даліны () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Орэм у штаце Юта, ЗША.
Агульная характарыстыка Вучэльня была заснавана ў 1941 годзе як Ютаўская цэнтральная дзяржаўная прафесійная школа ў Прова, у 1963 годзе яна стала Ютаўскім дзяржаўным гандлёвым тэхнічным інстытутам і ў 1967 годзе Ютаўскім дзяржаўным тэхнічным каледжам у Прова. У 1977 годзе ўніверсітэт пераехаў у сваё цяперашняе месца ў Орэме. Да атрымання цяперашняй назвы і статусу ўніверсітэта ў 2008 годзе ён быў вядомы як Грамадскі каледж Ютаўскай даліны з 1987 года і Дзяржаўны каледж Ютаўскай даліны з 1993 года.
Структура Каледж інжынерыі і тэхналогій Каледж здароўя і сацыяльных паслуг Каледж сацыяльна-гуманітарных навук Каледж прыродазнаўчых навук Школа адукацыі Школа мастацтваў Школа бізнесу
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Юта
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Юты