— ахвяры атамных бамбардзіровак Хірасімы і Нагасакі. Хібакуся перакладаецца з японскай як «людзі, якія падвергліся ўздзеянню выбуху». Па даных на 31 сакавіка 2014, у жывых заставаліся 192 719 хібакуся (якія пераважна жылі ў Японіі). З іх 1 %, паводле ўрада Японіі, мелі сур’ёзныя анкалагічныя захворванні, выкліканыя радыяцыйным апрамяненнем пасля бамбаванняў. Колькасць памерлых па стане на 31 жніўня 2013 складала парадку 450 тысяч: у Хірасіме і у Нагасакі.
Згодна з законам да хібакуся адносяцца людзі:
якія знаходзіліся падчас выбуху ў межах некалькіх кіламетраў ад эпіцэнтра; якія знаходзіліся менш чым за два кіламетры ад эпіцэнтра на працягу двух тыдняў пасля выбуху; якія падвергліся ўздзеянню радыеактыўных ападкаў; дзеці, народжаныя жанчынамі, якія падчас цяжарнасці патрапілі ў любую з пералічаных вышэй катэгорый.
Японскі ўрад падтрымлівае пацярпелых ад атамных бамбаванняў, выплачваючы ім штомесячную дапамогу і надаючы медыцынскую дапамогу. Аднак яны самі і іх дзеці сутыкаюцца з сур’ёзнымі цяжкасцямі ў паўсядзённым жыцці: іх без жадання прымаюць на працу, з імі пазбягаюць уступаць у шлюб, паколькі існуе рызыка нараджэння дзяцей з адхіленнямі ад нормы.
Спасылкі
Дакументальны фільм White Light/Black Rain: The Destruction of Hiroshima and Nagasaki, HBO Voice of Hibakusha (Голас Хібакуся, апавяданні сведак) The Voice of Hibakusha (Голас Хібакуся, апавяданні сведак) Hibakusha Testimony Videos (Віртуальны музей) Камісія па ахвярах атамнай бомбы Літаратурныя творы хібакуся / сайт часопіса «Скепсіс»
Катэгорыя:Постаці Японіі Катэгорыя:Атамныя бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі