Віктар Іванавіч Мачульскі (11 красавіка 1810, Іванава, Кобрынскі павет Гродзенскай губерні— 5 чэрвеня 1871, Масква) — расійскі энтамолаг, афіцэр і разведчык Генштаба. Ён апісаў шмат новых відаў насякомых, пераважна расійскай фаўны і, у першую чаргу, жужаляў, лічыцца знакамітым калеаптэролагам.
Біяграфія З сям’і ваеннага. Скончыць Галоўнае інжынернае вучылішча. Удзельнічаў у падаўленні Польскага паўстання 1830—1831 гг.
Член Таварыства выпрабавальнікаў прыроды у Маскве. Друкаваў свае даследаванні большай часткай у выданнях гэтага таварыства і Пецярбургскай акадэміі навук.
Аўтар зводак па жуках і шкодніках сельскай гаспадаркі. Яго калекцыя насякомых, сабраная ў Сібіры, Егіпце, Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы склала фонды Заалагічнага музея Маскоўскага ўніверсітэта.
Экспедыцыі
1836 — Францыя, Швейцарыя, Альпы, паўночная Італія і Аўстрыя 1839—1840 — Каўказ, Астрахань, Казань і Сібір 1847 — Кыргызстан 1850—1851 — Германія, Аўстрыя, Егіпет, Індыя, Францыя, Англія, Бельгія і Далмацыя 1853 — ЗША, Панама, Гамбург, Кіль і Капенгаген 1853 — Германія, Швейцарыя і Аўстрыя
Працы У «Рускім біяграфічным слоўніку» 1916 года пералічваюцца яго галоўныя працы: «Études entomologiques» (Гельсінгфорс, 1852—1862), «Hydrocanthares de la Russie» (Гельсінгфорс, 1853), «О вредных и полезных насекомых» (кн. I, Санкт-Пецярбург, 1856), «Genres et especes d’insectes, publ. dans differ. ouvrages» (дап. да VI т. «Horae Soc. Entomolog.Ross.», 1869—1870; там жа спіс часопісных артыкулаў Уладзіміра Іванавіча).
Калекцыі Найбагацейшыя калекцыі Мачульскага ў цяперашні час знаходзяцца ў найбуйнейшых музеях Расіі: у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце, Заалагічным музеі у Санкт-Пецярбургу, а таксама ў Музеі прыродазнаўства у Берліне і Нямецкім энтамалагічным інстытуце.
Літаратура
Приключение жизни Виктора Ивановича Мочульского, описанное им самим. (Виктор Кривохатский). — М.: КМК, 2013. — 261 с. Тираж 1000 экз.
Спасылкі
Віктар Іванавіч Мачульскі
Поўны спіс публікацый
Катэгорыя:Біёлагі XIX стагоддзя Катэгорыя:Энтамолагі Расійскай імперыі