Габрыэль Эрык Мёрх Аксель (;  — ) — дацкі кінарэжысёр, уладальнік прэміі «Оскар» 1987 года за лепшы фільм на замежнай мове.

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Орхусе, на ўсходзе паўвострава Ютландыя.

Большую частку дзяцінства правёў у Францыі, пасля вяртання ў Данію стаў акцёрам Каралеўскага тэатра, некаторы час знаходзіўся ў трупе парыжскага тэатра «Атэней» у Луі Жувэ.

З пачатку 1950-х гадоў працаваў на тэлебачанні і ў кіно, быў аўтарам стужак, адзначаных на прэстыжных фестывалях. У 1967 годзе яго фільм «Чырвоная мантыя» прэтэндаваў на галоўны прыз Канскага фестывалю. Найбольш вядомы дзякуючы экранізацыі кнігі дацкай пісьменніцы Карэн Бліксен «Пір Бабеты».

Абраная фільмаграфія 1953: Мядзведзь / En bjørn 1958 — Дзяўчынкі хочуць / Guld og grønne skove 1967 — Чырвоная мантыя / Den røde kappe 1980 — Турскі святар / Le Curé de Tours 1987 — Пір Бабеты / Babettes gæstebud 1994: Прынц Ютландыі / Prince of Jutland 1995 — Люм’ер і кампанія / Lumière et compagnie