Жанна Барэ́ (; — ) — французская падарожніца, першая жанчына, якая здзейсніла кругасветнае падарожжа.
Біяграфія
У 1766 годзе яна, перапрануўшыся мужчынам і называючы сябе Жанам Барэ, нанялася слугой да вядомага французскага батаніка Філібера Камерсона, які неўзабаве пасля гэтага павінен быў адправіцца ў кругасветнае падарожжа з экспедыцыяй Бугенвіля. Падчас экспедыцыі Барэ праяўляла незвычайную адвагу, а да таго ж добрыя веды ў батаніцы, дапамагаючы Камерсону.
Паводле адной з версій, таямніца Барэ заставалася не раскрытай да вострава Таіці, дзе ў ёй выкрылі жанчыну тубыльцы. Паводле іншай версіі, Камерсон ведаў праўду пра свайго памочніка ад самага пачатку і ўзяў Барэ з сабой у ролі палюбоўніцы, а выкрытая яна была карабельным лекарам.
Паводле запісаў Бугенвіль ў карабельным журнале, пасля выкрыцця было нялёгка ўтрымліваць матросаў ад замахаў на гонар і годнасць жанчыны. Верагодна, па гэтай прычыне Барэ ўсё ж высадзілі на востраве Маўрыкій, і ў Францыю яна вярнулася толькі праз некалькі гадоў ужо на іншым караблі.
На Маўрыкіі яна заставалася асістэнткай Камерсона (яго стары сябар і калега П’ер Пуаўр быў інтэндантам вострава) да яго смерці ў 1773 годзе. Яна адкрыла там карчму, а затым выйшла за французскага вайскоўца, з якім і вярнулася ў сваю родную вёску Сент-Алей, такім чынам завяршыўшы сваё кругасветнае плаванне.
У яе гонар 26 красавіка 2018 года названы горы (Baret Montes) на Плутоне.