«Парк юрскага перыяду» () — амерыканскі навукова-фантастычны фільм 1993 года рэжысёра Стывена Спілберга.
Фільм атрымаў больш за 20 узнагарод, у тым ліку тры прэміі «Оскар» за візуальныя эфекты, гук і мантаж гукавых эфектаў. У 2018 годзе фільм быў абраны для захавання ў Нацыянальным рэестры фільмаў ЗША.
Станам на люты 2024 года фільм займае 144 месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў па версіі сайта IMDb.
Сюжэт Экспансіўны багацей і прафесар угаворвае двух палеантолагаў прыехаць на востраў ля ўзбярэжжа Коста-Рыкі, дзе ён пабудаваў парк юрскага перыяду. Парк населены даўно вымерлымі дыназаўрамі. Да адкрыцця застаецца некалькі дзён, а адзін з супрацоўнікаў, спрабуючы ўкрасці эмбрыёны, парушае сістэму аховы, што разам з ліўнем прыводзіць да адключэння электрычнасці і ахоўных бар’ераў. Якраз у той момант, калі палеантолагі з унукамі прафесара адправіліся на пробную экскурсію.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Навукова-фантастычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы Стывена Спілберга Катэгорыя:Фільмы ЗША 1993 года Катэгорыя:Нацыянальны рэестр фільмаў Катэгорыя:Фільмы Universal Pictures Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Джон Уільямс Катэгорыя:Фільмы пра дыназаўраў