Cyclocosmia — род павукоў сямейства .
Апісанне Павукі гэтага роду маюць рэзка ўсечанае брушка, якое сканчаецца хітынавым дыскам, узмоцненым сістэмай рэбраў і пазаў. Падчас небяспекі яны выкопваюць вертыкальныя норы глыбінёй ад 7 да 15 смZhu et al. 2006, якія закрываюць сваім брушкам (так званая з’ява фрагмозіса)Усярэдзіне нара мае некалькі камер-пашырэнняў, якія дазваляюць павуку разгарнуцца ў цеснай прасторы.. Для лепшай абароны ад драпежнікаў вакол дыска размешчаны шыпы. Норкі свае звычайна выкопваюць на пясчаных схілах. Прадстаўнікі роду параўнальна невялікія, даўжыня цела самца дасягае 5 см, а самкі — 28 ммMurphy & Murphy 2000. Харчуюцца ў асноўным насякомымі, але доўгі час могуць праводзіць без ежы (каля паўгода). У гэты час яны закопваюцца ў норкі і ўюць вакол сябе нешта накшталт кокана. Адрозніваюцца таксама сваёй агрэсіўнасцю. Насяляюць у паўднёвых штатах ЗША, Тайландзе і Кітаі. Віды роду могуць адрознівацца адзін ад аднаго структурай дыска, колькасцю валасінак і формай сперматэки. Павукі роду Cyclocosmia лічацца самымі старажытнымі арахнідамі на зямлі. Іх продкі з’явіліся на планеце каля 100 мільёнаў гадоў таму, прынамсі, самая старая знаходка палеантолагаў датуецца гэтым перыядам.
Галерэя
Віды
— Кітай, Тайланд — Кітай — Мексіка, Гватэмала — Кітай — Тайланд — ЗША — ЗША
Літаратура
(2000): An Introduction to the Spiders of South East Asia. Malaysian Nature Society, Kuala Lumpur. , & (2006): Rare spiders of the genus Cyclocosmia (Arachnida: Araneae: Ctenizidae) from tropical and subtropical China. The Raffles Bulletin of Zoology 54(1): 119—124 PDF (with pictures) (2008): The world spider catalog, version 8.5. American Museum of Natural History. (2005): Two new Cyclocosmia (Araneae: Ctenizidae) from Thailand. Revue Suisse de Zoologie 112(1): 225—252
Спасылкі
Cyclocosmia at Bugguide.net Cyclocosmia close up
Катэгорыя:Мігаламорфныя павукі