Мантанскі тэхналагічны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Б’ют у штаце Мантана, ЗША.
Агульная характарыстыка Заснаваная ў 1900 годзе як Мантанская дзяржаўная горная школа, вучэльня стала філіялам Мантанскага ўіверсітэта ў 1994 годзе. Пасля некалькіх змяненняў назвы ў 2017 годзе рэгенцкі савет Мантанскага ўніверсітэта прагаласаваў за ўключэнне вучэльні ў склад чатырохгадовых універсітэтаў спецыяльнага профілю. Каб паказаць гэты новы статус і большую незалежнасць, назва была афіцыйна зменена ў 2018 годзе на сучасную. У цэнтры ўвагі вучэльні сёння - інжынерыя, прыкладныя і медыцынскія навукі.
Структура Каледж інжынерыі і горнай справы Каледж літаратуры, навукі і прафесійных студый Хайлендскі каледж Школа магістратуры
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Мантана
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Мантаны