Аляксандр Іванавіч Сярдзю́к (;  — ) — украінскі савецкі акцёр, тэатральны рэжысёр і педагог. Народны артыст СССР (1951).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Бзіў у Палтаўскай губерні (цяпер у Барышыўскім раёне Кіеўскай вобласці Украіны). У 1919 годзе скончыў Дзяржаўны музычна-драматычны інстытут імя М. В. Лысенкі ў Кіеве. У 1919—1922 гадах акцёр Першага дзяржаўнага тэатра Украінскай ССР імя Т. Р. Шаўчэнкі (сучасны Дняпроўскі нацыянальны ўкраінскі музычна-драматычны тэатр імя Т. Р. Шаўчэнкі). З 1922 года А. Сярдзюк акцёр у тэатры «Берэзіль» (з 1934 года Харкаўскі драматычны тэатр імя Т. Шаўчэнкі). У 1957—1962 гадах — дырэктар і мастацкі кіраўнік тэатра. Член КПСС з 1943 года. З 1946 года выкладаў у Харкаўскім тэатральным інстытуце, з 1960 года — прафесар.

Член КПСС з 1943 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета Украінскай ССР 4-га і 5-га скліканняў.

Памёр Аляксандр Іванавіч Сярдзюк 14 снежня 1988 года. Пахаваны на 2-х гарадскіх могілках Харкава.

Творчасць Творчасць А. І. Сярдзюка вызначалася глыбінёй псіхалагічнай трактоўкі, часам вострай публіцыстычнасцю.

Сярод выкананых роляў: Гараднічы («Рэвізор» М. В. Гогаля), Ягор Булычоў («Ягор Булычоў і іншыя» М. Горкага), Платон, Кобза, Граза («Платон Крэчат», «Гібель эскадры», «Старонкі дзённіка» А. Карнейчыка), Мікіта («Яраслаў Мудры» І. Качаргі), Сяргееў («Генерал Ватуцін» Л. Дзміцеркі), Каравай («Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Барон («Жакерыя» П. Мерымэ), Атэла («Атэла» У. Шэкспіра), Назар («Назар Стадоля» Т. Шаўчэнкі і інш. Стварыў вобраз У. І. Леніна ў спектаклях «Трэцяя патэтычная» М. Пагодзіна і «Паміж ліўнямі» А. Штэйна. Сярод рэжысёрскіх работ А. І. Сярдзюка пастаноўкі «Ой, пайду я ў Барыслаўку» паводле І. Франко (1956), «Гайдамакі» паводле Т. Шаўчэнкі (1962), «Няроўны бой» М. Заруднага (1960), «Маруся Багуслаўка» М. Старыцкага (1962) і іншыя.

З 1930 года А. І. Сярдзюк здымаўся ў кіно. Выканаў ролі: Назар («Назар Стадоля», 1936), Чарненка («Стажары», 1939), Мікалай Варкалюк («Каханне на досвітку», 1957), Кабаха («Гібель эскадры», 1965) і іншыя.

Пастаянна прымаў удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных ушанаванню памяці Т. Р. Шаўчэнкі. Аўтар кнігі «Роздумы і нататкі акцёра» (1989), артыкулаў «На ўсё жыццё», «Натхненні акцёра» (абодва ў 1964 годзе).

Узнагароды і званні Народны артыст Украінскай ССР (1946) Народны артыст СССР (1951) Дзве Сталінскія прэміі (1947, 1948) Ордэн Леніна (1960) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1947) Ордэн Дружбы народаў (1980)Указ Президиума Верховного Совета СССР от 26 июня 1980 года № 2373—Х «О награждении народного артиста СССР Сердюка А. И. орденом Дружбы народов» // «Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик». — № 27 (2049) от 2 июля 1980 года. Медалі

Памяць На доме ў Харкаве, у якім жыў А. І. Сярдзюк, устаноўлена мемарыяльная дошка. Акцёру прысвечаны фільмы «Сустрэча з сабой» (1968, Харкаўская студыя тэлебачання), «Харкаў Леся Сердзюка» (1995, тэлестудыя"Ніка-Арс").

Зноскі

Літаратура

Р. Б. Сердю́к Александр Иванович // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 4: Нежин — Сярев. — М., 1965. — Стб. 917—918. — 1152 стб. с илл., 6 л. илл. — 40 500 экз. Леонід Барабан Сердюк Олександр Іванович // Шевченківська енциклопедія: — Т. 5: Пе—С: у 6 т. / Гол. ред. М. Г. Жулинський. — Київ : Ін-т літератури ім. Т. Г. Шевченка, 2015. — С. 723. — 1040 с. — 2000 прим. — ISBN 978-966-02-6420-5, ISBN 978-966-02-6420-0 (т. 5).

Спасылкі Александр Сердюк // КИНО-ТЕАТР.Ру Сердюк Александр Иванович // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru

Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Акцёры Украіны Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры СССР Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Украіны Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ Харкава Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета УССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета УССР 5-га склікання