Максім Ігаравіч Долінаў (), таксама вядомы як DOLINOV, — беларускі спявак, аўтар-выканаўца, блогер. Першую невялікую папулярнасць атрымаў, здымаючы кароткія відэаролікі («вайны») у Instagram, пасля — зняўшы пародыю на песню гурта Грыбы «Тает лёд», відэа набрала больш за 100 тысяч праглядаў. Неўзабаве пачаў здымаць відэа ў так званым фармаце «чаканне/рэальнасць» праз што і стаў вядомым.
16 чэрвеня 2023 года Максім Долінаў выпусціў трэк «Табу», які хутка набраў папулярнасць на постсавецкай прасторы, а потым і зусім увайшоў у сусветны плэйліст фонк-музыкі «phonk» на Spotify, стаўшы адзіным рускамоўным трэкам у плэйлісце.
Біяграфія і творчасць Максім Долінаў нарадзіўся 5 чэрвеня 1997 года ў Гомелі. Скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога па спецыяльнасці менеджэр-эканаміст, у 2018 годзе пераехаў у Мінск.
У 2014 годзе зарэгістраваўся ў Instagram. Гледзячы, як развіваецца гэтая сацсетка і становяцца вядомымі многія блогеры, вырашыў паспрабаваць сам. У 2017 годзе пачаў здымаць відэаролікі на YouTube, але за 2 гады набраў усяго каля 2 тысяч падпісчыкаў, з-за чаго вярнуўся ў Instagram, пачаў здымаць відэа ў фармаце «вайн», неўзабаве зняў пародыю на трэк «Тает лёд» украінскага гурта Грыбы і за паўтара года набраў аўдыторыю ў 400 тысяч падпісчыкаў.
У кастрычніку 2019 года блогер зарэгістраваўся ў TikTok і за 4 месяцы набраў 1 мільён падпісчыкаў, а да 2023 года яго аўдыторыя ў гэтай сацыяльнай сетцы налічвала больш за 2,5 мільёна падпісчыкаў.
У 2020 пачаў выпускаць трэкі ў стылі хіп-хоп, поп і фонк . Вядомымі сталі трэкі «Амнезия», «Жить в кайф», «Табу» і «Девчонка».
Трэк «Табу» хутка набраў папулярнасць і ўвайшоў у чарты VK, Яндэкс Музыкі, Spotify і Shazam, у тым ліку і ў рэгіянальныя плэйлісты (VK: «Украіна: Топ-100», «Беларусь: Топ-100», «СНД: Топ-100» ; Spotify: «Топ-50 (Украіна)», «Топ-50 (Беларусь)», «Топ-50 (Расія)», таксама плэйлісты «Шазам Топ» Украіны, Польшчы, Беларусі, Казахстана і Расіі). Па стане на жнівень 2023 года пад гэты трэк у TikTok было запісана больш за 90 тысяч ролікаў. Трэк лічыўся ў сусветным плэйлісце «phonk» у Spotify.
Адзін з фанатаў творчасці Максіма Долінава 12 верасня 2023 года нават набіў татуіроўку «DOLINOV Табу» на жываце.
Таксама ў лютым 2023 года сумесна з вядомай беларускай спявачкай PushNova (шматразовы лаўрэат «Песні года Беларусі», фіналістка нацыянальных адбораў на конкурс «Еўрабачанне») выпусціў трэк «Простудился тобой».
Восенню 2023 года выканаўца атрымаў узнагароду — Сярэбраную кнопку YouTube.
Удзел у шоу і мерапрыемствах 9 сакавіка 2020 года прыняў удзел у шоу «УЗДЫМ!» на беларускім тэлеканале ТНТ International.
23 верасня 2022 года разам з іншымі блогерамі сацсеткі Likee даў старт челленджу «#вX5раз добрее» ад дабрачыннага фонду выратавання цяжкахворых дзяцей «Лінія жыцця».
Дыскаграфія
Альбомы +Спіс альбомаў Назва Дэталі Спіс трэкаў Табу (Remixes) Рэліз: 4 жніўня 2023 г. Лэйбл: Goost Music Фармат: стрымінг, лічбавая дыстрыбуцыя
Сінглы
Саня, где сотка (2020) Мама, я не такой (2020) Закружилась (2020) Время тает (2021) Ты далеко (2021) Алло, привет (2022) Амнезия (2022) Хиханьки (2022) Уйди от меня (2022) Жить в кайф (2022) Простудился тобой (feat. PushNova) (2023) Табу (2023) Дзевчонка (2023) Круговорот (2023) На этаже (feat. SOSKA 69) (2023) Фары (2023) Пьём (feat. ROMANTICA, Lestmor) (2023) Походу это любовь (2024) Повар (2024) Туда сюда (feat. Badabum) (2024) Все свои (prod. by Lobotime) (2024) Заберу (prod. by Lobotime) (2024) Тигрица (2024)
Нататкі
Каментары
Крыніцы
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гомелі Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1997 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 5 чэрвеня Катэгорыя:Спевакі і спявачкі паводле алфавіта Катэгорыя:Відэаблогеры Беларусі