«Пакі́нутыя» () — амерыканскі калядны камедыйна-драматычны фільм 2023 года рэжысёра Аляксандра Пейна па сцэнары Дэвіда Хэмінгсана.
Прэм’ера «Пакінутых» адбылася на 50-м кінафестывалі «Тэлурайд» 31 жніўня 2023 года. У пракат фільм быў выпушчаны 27 кастрычніка 2023 года.
Фільм атрымаў станоўчыя водгукі. «Пакінутыя» ўвайшлі ў дзясятку найлепшых фільмаў 2023 года па версіі Нацыянальнага савета кінакрытыкаў і Амерыканскага інстытута кінамастацтва, а таксама атрымалі мноства іншых узнагарод, у тым ліку дзве прэміі на 81-й цырымоніі ўручэння прэмій «Залаты глобус» — найлепшы акцёр у камедыі або мюзікле (Пол Джамаці) і найлепшая актрыса другога плана (Давайн Джой Рэндальф).
Сюжэт Снежань 1970 года. Вучні акадэміі Бартан, прэстыжнай закрытай школы для хлопчыкаў, раз’язджаюцца на калядныя канікулы, але некалькі няўдачнікаў, бацькі якіх не могуць ці не жадаюць іх забіраць, вымушаны застацца на кампусе. Даглядаць за хлопцамі прызначаны настаўнік гісторыі містэр Ханэм — прынцыповы прыхільнік строгіх педагагічных метадаў, і кухарка Мэры, якая смуткуе па загінуўшаму у В’етнаме сыну.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 2023 года Катэгорыя:Калядныя фільмы ЗША Катэгорыя:Трагікамедыйныя фільмы ЗША