Аляксандр Арсенцьевіч Дудкін (, Гарадок — Дудкін, Аляксандр Арсенцьевіч (доктар тэхнічных навук; інфарматыка; вылічальная тэхніка; 1950—2022) // Вучоныя БеларусіДудкин Александр Арсентьевич на сайце АІПІ НАН Беларусі) — беларускі навуковец у галіне сістэмнага аналізу, кіравання і апрацоўкі інфармацыі ў прамысловасці. Доктар тэхнічных навук (2011), дацэнт (2010).
Біяграфія У 1968 годзе скончыў сярэднюю школу ў горадзе Гарадок Віцебскай вобласці Беларусі. У 1972 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава. Працаваў настаўнікам у Чашніцкім раёне: выкладаў матэматыку, быў дырэктарам Горскай васьмігадовай школы і намеснікам дырэктара Чарэйскай сярэдняй школыДудкин Александр Арсентьевич // Выдающиеся математики Беларуси. У 1976 годзе паступіў у аспірантуру Інстытута тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук БССР. У 1977—1978 гадах праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай Арміі. 3 1978 года пачаў працаваць у лабараторыі сістэмнага праграміравання і лагічнага праектавання Інстытута тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук Беларусі. 3 1989 года — у лабараторыі праблем пабудовы САПР СБІС Брэсцкага аддзялення інстытута, з 1994 года — у лабараторыі ідэнтыфікацыі сістэм. Адначасова з 1989 года А. Дудкін настаўнічаў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (БНТУ) і Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР). У 2008—2014 гадах — загадчык філіяла кафедры ЭВМ БДУІР пры Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі. З 2015 года — загадчык лабараторыі гэтага інстытута.
Навуковая дзейнасць Аўтар шэрагу навуковых прац па аўтаматызацыі праектавання дыскрэтных прылад і лічбавых СБІС, апрацоўцы візуальнай інфармацыі ў сістэмах камп’ютарнага бачання.
Зноскі
Літаратура Дудкін Аляксандр Арсенцьевіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.]; уклад. С. І. Садоўская; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Беларусь, 2004. — С. 712.
Спасылкі Дудкін Аляксандр Арсенцьевіч // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць Дудкин Александр Арсентьевич // Выдающиеся математики Беларуси Дудкин Александр Арсентьевич на сайце АІПІ НАН Беларусі
Катэгорыя:Постаці інфарматыкі