«Дзюна: Ча́стка друга́я» () — амерыканскі навукова-фантастычны фільм 2024 года рэжысёра Дэні Вільнёва, працяг фільма «Дзюна» (2021), частка франшызы, заснаванай на раманах Фрэнка Герберта.
Распрацоўка фільма пачалася пасля таго, як Legendary Entertainment набыла правы на экранізацыю і тэлевізійнае вяшчанне рамана ў 2016 годзе. Вільнёў падпісаў рэжысёрскі кантракт у 2017 годзе, маючы намер зрабіць двухсерыйную экранізацыю рамана. Кантракты на вытворчасць былі заключаны толькі на першы фільм, а другі павінен быў атрымаць зялёнае святло на падставе поспеху першага. Пасля касавага поспеху першага фільма Warner Bros. Pictures і Legendary Pictures запусцілі другую частку ў кастрычніку 2021 года. Асноўныя здымкі праходзілі ў Будапешце, Італіі, Іарданіі і Абу-Дабі з ліпеня па снежань 2022 года.
Першапачаткова планавалася, што выпуск фільма адбудзецца 20 кастрычніка 2023 года. У жніўні 2023 года з-за забастовак гільдый сцэнарыстаў і акцёраў, якія працягваліся ў Галівудзе, дату рэлізу перасунулі на 15 сакавіка 2024 года. Пасля заканчэння забастовак дату прэм’еры прызначылі на 1 сакавіка 2024 года.
Сусветная прэм’ера фільма адбылася 6 лютага ў гандлёвым цэнтры «Auditorio Nacional» у Мехіка і 15 лютага ў лонданскім кінатэатры «Odeon Luxe Leicester Square».
Сюжэт Герцаг Пол Атрэйдэс далучаецца да фрэмэнаў, каб стаць Муад'Дзібам, адначасова спрабуючы спыніць наступ вайны.
Зноскі
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 2024 года Катэгорыя:Фільмы Дэні Вільнёва Катэгорыя:Legendary Pictures Катэгорыя:Фантастычныя фільмы 2024 года Катэгорыя:Экранізацыі раманаў Катэгорыя:Фантастычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы кампаніі Warner Bros. Катэгорыя:Фантастычныя фільмы пра космас Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Ганс Цымер