Франсуа Жазеф Фетыс (; ) — бельгійскі музыказнавец, кампазітар, педагог.

Біяграфія Вучань Луіджы Керубіні і Франсуа Буальдзьё. З 1821 года прафесар, з 1826 года галоўны бібліятэкар Парыжскай кансерваторыі, з 1833 дырэктар Брусельскай кансерваторыі і кіраўнік Каралеўскай капэлы. Кіраўнік французскай і бельгійскай музыказнаўчых школ сярэдзіны ХІХ ст. Адзін з заснавальнікаў параўнальнага і гістарычнага музыказнаўства. Упершыню ў Францыі ўвёў паняцце музычнай эстэтыкі, заснавальнік прафесійнай музычнай крытыкі. Аўтар фундаментальных прац па лексікаграфіі і гісторыі музыкі. Сярод музычных твораў оперы, сімфоніі і інш.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Кампазітары Бельгіі Катэгорыя:Кампазітары Францыі Катэгорыя:Музыказнаўцы Бельгіі Катэгорыя:Музыказнаўцы Францыі